Хардкор (панк-рок): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У [[Амерыка|Амерыцы]], хардкор з'явіўся адначасова па розных гарадах у пачатку 1980-ых, з найбольш заўважнымі цэнтрамі ў Каліфорніі, Вашынгтоне (вокруг Калумбія), Чыкага, Нью-Ёрк-Сіці, Мічыгане, Ванкуверы, Таронта і Бостане.
 
Дакладна невядомае паходжанне англамоўнага панятку ''"hardcore punk''". Музычны акт [[D.O.A.]] з Ванкувера папулярызаваў гэты панятак, выпусціўшы ў 1981 годзе альбом з назвай ''"Hardcore'81''". Але да, прыкладна, 1983-га году панятак ''hardcore'' выкарыстоўваўся спарадычна і часцей з мэтай апісання (напрыклад, у апісаннях тыпу ''"hardcore show''").
 
Ранейшыя выканаўцы хардкору не мелі доступу да высакаякаснай студыйнай тэхнікі. Ранні хардкор вытвараўся згодна з эстэтыкай Do It Yourself. Кампазіцыі тае пары запісваліся з дапамогай чатырохканальнага магнітафону, аўдыёпрадукцыя распаўсюджвалася на канцэртах або поштай. Весткі аб канцэртах хардкору распаўсюджваліся ў памножаных з дапамогай капіявальнага апарата zine'аў, радыёпраграм, а таксама развешваннем постэраў на сцянах у горадзе ці тэлефонных будках. Ранейшыя фанаты хардкору апраналіся ў стылі ''dressed-down''.
 
У той жа час ішло паралельнае развіццё хардкору ў Вялікабрытаніі - брытанскі хардкор таго перыяду пасля быў названы [[UK 82]]. Музычныя акты UK 82, такія як Dischange і Chaos UK, вывелі для свайго гуку колькі элементаў New Wave Of British Heavy Metal (у часнасці, ад музычнага акту Motörhead). UK 82 пазней даў пачатак кірунку thrash metal.