Розніца паміж версіямі "Залацістая шчурка"

др
няма тлумачэння праўкі
др
 
== Пашырэнне ==
Арэал: Паўднёвая і Цэнтральна-Усходняя Еўропа, Малая Азія, Блізкі Усход, Цэнтральная і Заходняя Азія і Паўночна-Заходняя і Паўднёвая Афрыка. У Еўразіі пашырана ад [[Малдова|Малдовы]] і [[Украіна|Украіны]] да [[Каўказ]]а і вусцяў Волгі і Урала, на поўнач да [[Курск]]а, [[Тамбоў|Тамбова]], вусця Камы, [[возера Балхаш]], далей на ўсход арэал пашыраецца да [[Сяміпалацінск]]а і Барнаула і яшчэ далей — да Зайсанскай і Эмельскай катлавін. На Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні, распаўсюджаны спарадычна і ў асноўным на поўдні краіны пералётны від.<ref>Упершыню названа для [[Палессе|Палесся]] ў [[1887]] г. А.Нікольскім. У чэрвені 1980 г. за 2 км на поўнач ад [[Гомель|Гомеля]] знойдзена гняздо з кладкай, а ў ліпені 1985 г. ў наваколлі г.п. [[Тураў]] ва ўрочышчы Казаргаць выяўлена каланіяльнае пасяленне птушак. У гнездавы перыяд у 1986 г. птушкі таксама адзначаны каля в. Дрэбек [[ЛунінецкіДрэбек]] раён|Лунінецкага раёна]].</ref>
 
Біятоп: адкрытыя, цёплыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі, стэпы і вялікія даліны, яры, абрывістыя берагі рэк. У культурным ландшафце — сухія травяністыя тэрыторыі з дрэвамі або групамі кустоў, яры (напр., пасля здабычы галькі). Узімку — афрыканскія саванны, травяністыя тэрыторыі, сухія лясы, узбярэжжы азёр, берагі вялікіх рэк. Пазбягае густых лясоў.