Весланогія ракападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
* {{bt-bellat||Siphonostomatoida}}
}}
'''Весланогія ракападобныя''' (''Copepoda'') — падклас [[ракападобныя|ракападобных]] з класа ''[[Maxillopoda]]''. Адзін з найбуйнейшых таксонаў ракападобных (па розных дадзеных, колькасць [[від, біялогія|відаў]] складае ад 10 да 20 тысяч). Навука, якая вывучае капеподаў — капепадалогія (раздзел карцыналогіі). Большасць груп — эктапаразіты бесхрыбтовых і пазваночных жывёл. Свабоднарухальныя прадстаўнікі атрадаў ''Calanoida'' (каланіды) і ''Cyclopoida'' (цыклопы) — найважнейшы кампанент заапланктону мораў і кантынентальных вадаёмаў. Віды атрада ''Harpacticoida'' (гарпактыцыды) — звычайныя прадстаўнікі [[бентас]]а і міжтканкавай фаўны, радзей сустракаюцца ў [[планктон]]е.
 
== Апісанне ==
Цела (даўжыня 0,1—13 мм) членістае, падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта хіцінавым покрывам, у прадстаўнікоў атрада каланід і цыклопаў, якія жывуць у тоўшчы вады, абцякальнай цыліндрычнай формы, у харпактыцыд, якія жывуць на дне вадаёмаў, пляскатае, у паразітычных відаў вельмі змененае. Афарбоўка яркая, разнастайыая. На галаве 5 пар прыдаткаў, жавалы моцныя. У грудным аддзеле 5 пар членістых, падобных на вёслы, канечнасцей (адсюль назва). Вока адно. Устойлівыя да недахопу кіслароду. Дыхаюць усёй паверхняй цела.
 
== Пашырэнне ==
Большасць груп — эктапаразіты бесхрыбтовых і пазваночных жывёл. Свабоднарухальныя прадстаўнікі атрадаў ''Calanoida'' (каланіды) і ''Cyclopoida'' (цыклопы) — найважнейшы кампанент заапланктону мораў і кантынентальных вадаёмаў. Віды атрада ''Harpacticoida'' (гарпактыцыды) — звычайныя прадстаўнікі [[бентас]]а і міжтканкавай фаўны, радзей сустракаюцца ў [[планктон]]е.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Раздзельнаполыя, маюць сперматафоры. Яйцы адкладваюць у ваду. У развіцці праходзяць 12 стадый метамарфозы.