Генры Гудзон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 22:
|сайт =
}}
'''Генры Гудзон (Хадсан)''' ({{lang-en|Henry Hudson}}; [[12 верасня]] [[1570]] -1611−1611?)  — англіскі мараплавец пачатку XVII стагоддзя. Яго дата і месца нараджэння дакладна невядомыя, але па некаторых здагадках, ён нарадзіўся 12 верасня 1570 у [[Лондан]]е. Мяркуюць, што ён загінуў у 1611 годзе ў цяперашнім Гудзонавым заліве ў Канадзе ў выніку бунту на караблі.
 
У пошуках паўночнага марскога шляху з [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяна]] ў Ціхі здзейсніў у 1607—1611 гадах чатыры паходы ў арктычныя шыроты. У 1607 годзе, маючы намер прайсці ў [[Ціхі акіян]] праз Паўночны полюс, падняўся да 80° 23 паўн. ш., адначасова адкрыўшы [[востраў Ян-Маен]]. У 1608 годзе няўдала спрабаваў знайсці праход паміж [[Шпіцберген]]ам і Новай Зямлёй. У 1609 годзе быў на службе ў галандскай Ост-Індскай кампаніі, накіраваўся спачатку ў [[Баранцава мора]], а адтуль да берагоў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]] для пошукаў Паўночна-заходняга праходу, абследаваў частку ўзбярэжжа мацерыка, адкрыў вусце [[рака Гудзон|р. Гудзон]] і падняўся па ёй на 250 км. У 1610 годзе прайшоў на захад пралівам (Гудзонаў) паміж Лабрадорам і Бафінавай Зямлёй, адкрыў шырокі заліў (Гудзон). У яго паўднёвай частцы (заліў Джэймса) карабель Гудзона зазімаваў. У чэрвені 1611 годзе на зваротным шляху каманда ўзбунтавалася. Гудзон з сынам і 7 ​​маракамі былі высаджаныя з карабля ў шлюпку, прапалі без вестак.
{{Даследчыкі Амерыкі}}