Імрэ Надзь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
Імрэ Надзь згадваецца «ў пераліку асоб, якія бралі ўдзел у расстрэле царскай сям'і», але «ў яго аўтабіяграфіі гаворыцца аб знаходжанні не на Урале, а ў Сібіры, у раёне Верхнеўдзінска ([[Горад Улан-Удэ|Улан-Удэ]])», а «непасрэдныя доказы датычнасці Імрэ Надзя, а не яго верагоднага цёзкі, да расстрэлу царскай сям'і на дадзены момант не праследжваюцца»<ref>[http://wordweb.ru/2009/09/12/bolsheviki-i-rasstrel-carskoj-semi.html Большевики и расстрел царской семьи]</ref>.
 
Імрэ Надзь вярнуўся ў Венгрыю толькі ў [[1921]] годзе. У [[1924]] ён уступіў у [[Сацыял-дэмакратычная партыя Венгрыі|ВСДП]], але быў выключаны з яе за крытыку кіраўніцтва ў 1925 годзе, калі ўступіў у марксісцкую [[Венгерская сацыялістычная рабочая партыя|Венгерскую сацыялістычную рабочую партыю]], дзе займаўся пераважна аграрнымі пытаннямі. За перыяд з 1921 па 1927 гады ён прабыў у зняволенні па палітычных матывах тры гады. З-за бязлітаснасці харцісцкага рэжыму і забароны ВСПП зноў быў арыштаваны і эміграваў у [[Горад Вена|Вену]].
 
У [[1929]]—[[1944]] гадах Імрэ Надзь жыў у [[СССР]], працуючы ў [[Камінтэрн]]е і Інстытуце сельскай гаспадаркі АН СССР. 17 студзеня 1933 года быў завербаваны ў якасці агента (сакрэтнага асведамляльніка) ДУДБ НКУС СССР. Паколькі ён знаходзіўся ў добрых адносінах з [[Мікалай Бухарын|Мікалаем Бухарыным]], пасля першага арышту апошняга таксама быў арыштаваны ў ноч з 4 на 5 сакавіка 1938 года, але праз некалькі дзён быў вызвалены. У 1939 быў адноўлены ў шэрагах ВКП(б).
Радок 52:
Актыўная праца ў НКУС прывяла да таго, што падчас падзей 1956 года спецслужбы СССР доўгі час не распачыналі супраць яго аніякіх дзеянняў да самага апошняга моманту, калі ўсім стала відавочна, што ён збіраецца вывесці Венгрыю з-пад савецкага ўплыву.
 
У 1941  г. запісаўся добраахвотнікам у Чырвоную Армію, але так і не быў адпраўлены на фронт. Да лістапада 1944  г. працаваў на маскоўскай радыёстанцыі Кошута-Радыё, якая вяла трансляцыю праграм на венгерскай мове для жыхароў Венгрыі, якая з'яўлялася саюзніцай Германіі ў вайне.
 
=== Пасляваенныя гады ===