|Заўвагі =
}}
'''Віленская губерня (1795—1796, 1801—1917)''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] рэгіянальнага ўзроўню. Цэнтрам быў горад [[горад Вільнюс|Вільня]]. Губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства]], а таму была складовай часткай [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] Расійскай імперыі — з усімі наступствамі гэтай прыналежнасці.
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні ==
Пасля [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] [[14 снежня]] [[1795]] г. захопленыя тэрыторыі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], якія яшчэ з [[30 кастрычніка]] [[1794]] г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на [[Слонімская губерня|Слонімскую]] (тэрытарыяльна правобраз будучай [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]]) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем [[Літоўскае генерал-губернатарства|літоўскага генерал-губернатара]]<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17417№ 17417.</ref>. Першапачаткова з 1795 г. падзялялася на паветы:
* [[Ашмянскі павет|Ашмянскі]]
* [[Браслаўскі павет, Расійская Імперыя|Браслаўскі]] (з 1806 г. — [[Новааляксандраўскі павет|Новааляксандраўскі]])
* [[Віленскі павет, Расійская імперыя|Віленскі]]
* [[Вількамірскі]]
* [[Завілейскі павет, Расійская Імперыя|Завілейскі (у 1842 г. перайменаваны ў Свянцянскі)]]
* [[Ковенскі павет|Ковенскі]]
* [[Расіенскі павет|Расіенскі]]
[[File:Division of Vilno Governorate within 1795-1842.jpg|thumb|Cтаронка з артыкула [[Адам Ганоры Кіркор|Адама Ганорыя Кіркора]] «Этнографический взгляд на Виленскую губернию» (1858)]]
[[18 чэрвеня]] [[1796]] г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Віленскае і Слонімскае намесніцтвы<ref>''Анішчанка, Я. К.'' Інкарпарацыя...Інкарпарацыя… С. 383.</ref>. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад [[8 жніўня]] [[1796]] г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17494№ 17494, 17525.</ref>.
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ [[Павел I, імператар расійскі|Паўла I]] паводле ўказа ад [[12 снежня]] [[1796]] г. Віленская і Слонімская губерні аб'ядноўваліся ў адну [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]] (1796—1801) з цэнтрам у [[горад Вільнюс|Вільні]]. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад [[Літоўскае генерал-губернатарства|Літоўскага генерал-губернатарства]] (з адной Літоўскай губерняй)<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, №17634№ 17634.</ref>.
Расійскі імператар (1801—1825) [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр I]] сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў [[Літоўская губерня|Літоўскую губерню]] на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і [[Гродзенская губерня|Літоўска-Гродзенскую губерні]] (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад [[Літоўскае ваеннае губернатарства|Літоўскага ваеннага губернатарства]] (1801—1830) з цэнтрам у Вільні<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004№ 20004.</ref>.
У 1819 г. прыморскае мястэчка [[горад Паланга|Паланга]] з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад [[Курляндская губерня|Курляндскай губерні]], але ў 1827 г. зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля [[23 красавіка]] [[1829]] г. зноў уключана ў склад Курляндскай губерні<ref>Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния...губерния… С. 22.</ref>.
[[18 ліпеня]] [[1840]] г. расійскі імператар [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678№ 13678; История Литовской ССР...ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.</ref>.
[[18 снежня]] [[1842]] г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана [[Ковенская губерня]] (1842—1917)<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, №16347№ 16347.</ref>, атрымаўшая неафіцыйную назву [[Жамойць|«Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)]]<ref>''Корнилов, И.'' Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; ''Арсеньев, К.'' Статистические очерки России...России… С. 180—181.</ref><ref>История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112.</ref>. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, [[Свянцянскі павет|Свянцянскі]] (былы Завілейскі) і Трокскі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні [[Лідскі павет]], а з [[Мінская губернія|Мінскай губерні]] — [[Вілейскі павет, Расійская імперыя|Вілейскі]] і [[Дзісненскі павет|Дзісненскі]] паветыы.
<gallery perrow=5>
File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii - Т 31 nr 24366 - p 370 - 1810 AD.jpg|''Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых''. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 год
=== Колькасць ===
На [[1897]] год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх [[каталікі|каталікоў]] 59 %, [[праваслаўе|праваслаўных]] 26 %, [[юдаізміудаізм|юдэііудзеяў]] 13 %<ref>[http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_rel_97.php?reg=27 Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref>
=== Нацыянальны склад ===
[[File:Ethnographic map of Vilno governorate of Russian empire - made by an officer A. Koreva - 1861 AD.jpg|thumb|Тэндэнцыйная этнаграфічная карта Віленскай губерні (у кнізе «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния»), зробленая афіцэрам Генеральнага штаба Расійскай імперыі А. Коравам, 1861 г. Мяжа паміж літоўцамі і нелітоўскім насельніцтвам была праведзена на падставе канфесійнай прыкметы: [[каталіцызм|каталіцкае]] насельніцтва было аўтаматычна аднесена да «літоўцаў», а [[праваслаўе|праваслаўнае]] насельніцтва было аднесена да славян — «беларусаў», [[крывічы|«крывічоў»]] (славянскага племені з часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]) і «чарнарусаў»<ref>''Анисимов, В.'' Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.</ref>]]
Паводле перапісу 1897 года:<ref>[http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_lan_97_uezd.php?reg=87 Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў<!-- Загаловак дададзены ботам -->]</ref>:
{| class="wikitable sortable"
| Вілейскі
| 86,9 %
| 0,1 %
| 9,5 %
| 2,5 %
| 0,9 %
|-
| Віленскі
| Дзісненскі
| 81,1 %
| 0,3 %
| 10,1 %
| 2,4 %
* [[Георгій Георгіевіч Замыслоўскі]]
{{зноскі}}
== Літаратура ==
* ''Анисимов, В.'' Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 153—171.
* ''Арсеньев, К.'' Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с.
* Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
* Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.] ; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
* История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с.
* История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с.
* [[Адам Ганоры Кіркор|''Киркор, А.'']] [http://pawet.net/files/kirkor1.djvu Этнографический взгляд на Виленскую губернию] / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. — Санкт-Петербург : Тип. Э. Праца, 1858. — С. 115—276.
* ''Корнилов, И.'' Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественнно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с.
* [http://www.runivers.ru/upload/iblock/b3d/Book_4_Tom_3_Vilenskaya.pdf Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния] / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с.
* Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
* ''Rodkiewicz, W.'' Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.
* Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997.
== Спасылкі ==
|