Гуны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
| related =
}}
'''Гу́ны''' ({{lang-la|Hunni}}, {{lang-el|Ούννοι}}) {{вымер}}  — качавы азіяцкі народ, які склаўся ва 2-4 ст. у Прыўраллі з цюркамоўных '''хуну''', якія прыкачавалі з Цэнтральнай Азіі, і мясцовых [[угры|уграў]] і [[сарматы|сарматаў]].
 
Распачаты ў 370-я гады масавы рух гунаў на захад даў штуршок гт.зв. [[Вялікае перасяленне народаў|Вялікаму перасяленню народаў]]. Заваяваўшы [[Аланы|аланаў]] Паўночнага Каўказа, гуны на чале са сваім правадыром [[Баламбер]]ам перайшлі [[рака Дон|Дон]], разграмілі ў 375 годзе [[готы|готаў]] у Паўночным Прычарнамор'і, падпарадкавалі вялікую частку [[остготы|остготаў]] і прымусілі [[вестготы|вестготаў]] адступіць у [[Фракія|Фракію]]. У 394—395 гады гуны, прайшоўшы праз [[Каўказ]], спустошылі [[Сірыя|Сірыю]] і [[Кападокія|Кападокію]], затым, пасяліліся ў [[Панонія|Паноніі]] і рабілі набегі на [[Усходняя Рымская імперыя|Усходнюю Рымскую імперыю (Візантыю)]]. У дачыненні да [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] да сярэдзіны 5 ст. гуны выступалі саюзнікамі ў барацьбе супраць [[германскія плямёны|германскіх плямёнаў]]. Падпарадкаваўшы шэраг германскіх і іншых плямёнаў, гуны ўзначалілі магутны саюз плямёнаў, які здзейсніў паходы на многія краіны. Найбольшай магутнасці гуны дасягнулі пры [[Атыла|Атыле]] (434—453). Прасоўванне гунаў на захад было спынена іх паразайпаражэннем у [[Галія|Галіі]] на [[Бітва на Каталаўнскіх палях, 451|Каталаўнскіх палях]] (451) ад аб'яднаных сіл рымлян, вестготаў і [[франкі|франкаў]]. Пасля смерці Атылы (453) яго дзяржава распалася, пачаліся звады, чым скарысталіся [[гепіды]], якія ўзначалілі паўстанне германскіх плямёнаў супраць гунскага панавання. У Паноніі, у [[бітва на Недаа, 455|бітве на Недаа]] (455), гуны былі разбітыя і сышлі ў Прычарнамор'е. Спробы гунаў прабіцца на [[Балканскі паўвостраў]] у 469 годзе пацярпелі няўдачу. Апошнія згадкі пра гунаў у крыніцах датычаць 6 ст., калі яны ваявалі ў войску ўсходнерымскага палкаводца Нарсеса ў [[Італія|Італіі]]. Пасля гэтага гуны як народ больш не згадваюцца.
 
== Літаратура ==