Атава (народ): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
З [[1615]] г. пачаліся кантакты з [[Францыя|французам]]і. Атава моцна пацярпелі ад [[эпідэмія|эпідэмій]], якія ахапілі тубыльцаў Вялікіх азёр пасля сутыкнення з еўрапейцамі, а таксама падчас войн с суседдзямі — іншымі алганкінамі і [[іракезы|іракезамі]]. Але ў выніку саюзных адносінаў з французскімі каланістамі яны нават здолелі пашырыць свае тэрыторыі. У пачатку [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. атава насялялі землі ад паўночнага берага в[[озера Мічыган]] да паўночнага захаду [[Штат Агая|Агая]].
 
У [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайне]] выступілі ў якасці саюзнікаў Францыі. Асаблівую вядомасць набыў правадыр [[Пантыяк]], які рабіў смелыя вылазкі супраць [[Вялікабрытанія|брытанскіх]] крэпасцяў і паселішчаў каланістаў. У [[1763]] г., калі Францыя пацярпела паражэнне, Пантыяк працягваў змаганне і імкнуўся аб'яднаць вакол сябе іншыя плямёны. Яго барацьбу спыніла толькі смерць у [[1769]] г.
 
Падчас [[Вайна за незалежнасць ЗША|вайны за незалежнасць ЗША]] атава падтрымалі Вялікабрытанію супраць [[ЗША|амерыканскіх]] паўстанцаў. Правадыр Эгушава заключыў саюз з суседзямі і працягваў вайну супраць амерыканцаў да [[en:Treaty of Greenville|мірнага дагавора ў Грынвелі]], заключанага [[3 жніўня]] [[1795]] г. Атава былі пазбаўлены тэрыторый на паўднёвым усходзе ад возера Мічыган, аднак захавалі большасць сваіх зямель. У [[1807]] г. і [[1817]] г. атава былі вымушаны заключыць дадатковыя дагаворы і ўсёткі страцілі значныя землі. У [[1831]] г. атава, што жылі на ўсход ад [[Рака Місісіпі|Місісіпі]], былі пераселены ў [[штат Канзас|Канзас]] і [[штат Аклахома|Аклахому]].