Начны дазор (карціна): Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
| музей = [[Музей Амстэрдама]]
}}
'''Начны дазор''' (''Выступ стралковай роты капітана Франса Баннінга Кока і лейтэнанта Вілема ван Рёйтенбюрга'', {{lang-nl|De Nachtwacht}})) - — карціна [[1642]] года [[Рэмбрант|Рэмбрандта ван Рэйна]]. Карціна знаходзіцца ў калекцыі [[музей Амстэрдама|музея Амстэрдама]], але размешчана ў [[Дзяржаўны музей, Амстэрдам|Rijksmuseum]] як найбольш вядомая карціна ў сваёй калекцыі. ''Начны дазор'' з'яўляецца адной з самых вядомых карцін [[Залаты век галандскага жывапісу|Галандскага Залатога Веку]] і мае акно 16 у [[Канон Амстэрдама|Каноне Амстэрдама]].
 
== Гісторыя карціны ==
 
Карціна была напісана па замове Стралковага грамадства - — атрада грамадзянскага апалчэння [[Нідэрланды|Нідэрландаў]], які пажадаў ўпрыгожыць свой новы будынак групавымі партрэтамі шасці рот. Рэмбранту партрэт замовіла стралковая рота капітана Франса Баннінга Кока і заплаціла 1600 [[Фларын, манета|флорынаў]], што было на той час вялікай сумай.
 
У XVIII стагоддзі палатно абрэзалі з усіх бакоў, каб карціна змясцілася ў новай зале. Больш за ўсё пацярпела левая частка карціны, дзе зніклі два стралкі. Захавалася копія XVII стагоддзя (Герыта Люнденса, захоўваецца ў [[Лонданская Нацыянальная галерэя|Лонданскай Нацыянальнай галерэі]]), па якой можна меркаваць аб страчанай часткі карціны.
== Ключавыя элементы карціны ==
 
Карціна вядомая трыма характарыстыкамі: сваімі каласальнымі памерамі (363  см х 437 см), эфектыўным выкарыстаннем святла і цені ([[ценебрызм]]) і ўспрыманнем руху таго, што традыцыйна з'яўляецца статычным ваенным партрэтам.
 
Карціна была завершана ў [[1642]] годзе, у час росквіту [[Залаты век галандскага жывапісу|галандскага Залатога Веку]]. Яна адлюстроўвае выхад аднайменнай кампаніі на чале з капітанам [[Франс Баннінг Кок|Франсам Баннінгам Кокам]] (апранутага ў чорнае з чырвоным поясам) і яго лейтэнанта [[Вілем ван Рёйтенбюрг|Вілема ван Рёйтенбюрга]] (апранутага ў жоўты колер з белым поясам). Пры эфектыўным выкарыстанні сонечнага святла і цені, Рэмбрант прыводзіць вока гледача да трох найбольш важных персанажаў сярод натоўпу: двух мужчын у цэнтры (ад чаго карціна і атрымала сваю першапачатковую назву), і маленькай дзяўчынкі злева ад цэнтру. Далей погляд пераносіцца на прапаршчыка Яна Вісшера Корнеліссена.
Адным з найбольш важных аспектаў ''Начнога дазору'' з'яўляецца тое, што асобы на карціне амаль чалавечага памеру. Рэмбрандт стварае ілюзію, што персанажы як бы сыходзяць з палатна ў рэальную прастору.
 
== Змяненні ў карціне ==
[[Выява:Nachtwacht-kopie-van-voor-1712.jpg|thumb|17th century copy with indication of the areas cut down in 1715.]]
На працягу большай часткі свайго існавання, карціна была пакрыта цёмным лакам, які даў няправільнае ўражанне, што ў карціне была намалявана начная сцэна, ад чаго яна і атрымала сваё імя, з якім яна шырока вядома ў цяперашні час. Гэты лак быў выдалены толькі ў 1940-х гадах.
 
У [[1715]] годзе, пасля перамяшчэння з Kloveniersdoelen ў Амстэрдамскую Ратушу, карціна была абрэзаная з усіх чатырох бакоў. Гэта было зроблена, відаць, каб умясціць карціну паміж двума калонамі, што было звычайнай практыкай да 19-га стагоддзя. Гэтае змяненне прывяло да страты двух асобаў на левым баку карціны; аркі, балюстрады, і края прыступкі ў верхняй частцы. Гэтая балюстрада і іншыя элементы былі ключавымі візуальнымі інструментамі, якія выкарыстоўваліся Рэмбрандтам, каб даць уражанне руху наперад у карціне. Копія 17-га стагоддзя з карціны Геррыта Люндэнса ў [[Нацыянальная галерэя, Лондан|Нацыянальнай галерэі Лондана]] паказвае арыгінальную кампазіцыю.
 
[[Катэгорыя:Карціны Рэмбранта]]