Кірыл (Патрыярх Маскоўскі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Тэг: першае рэдагаванне
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
{{Асоба}}
[[Выява:Patriarch Kirill of Moscow and All Rus'.jpg|thumb|right|Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл]]
'''Кірыл''' (свецкае імя '''Уладзімір Міхайлавіч Гундзяеў'''; {{ДН|20|11|1946}}, [[Ленінград]], [[СССР]]), епіскап [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царквы]]; з [[1 лютага]] [[2009]]  — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі  — прадстаяцель РПЦ.
 
[[3 красавіка]] [[1969]] года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім [[Нікадзім (Ротаў)|Нікадзімам (Ротавым)]] быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Кірыл; [[7 красавіка]] таго жа года ім жа пасвечаны ў іерадыякана, [[1 чэрвеня]]  — у іераманаха. У [[1970]] годзе скончыў Ленінградскую Духоўную Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, пакінуты прафесарскім стыпендыятам, выкладчыкам дагматычнага багаслоўя і памочнікам інспектара. З [[30 жніўня]] [[1970]] года выконваў паслухмянства асабістага сакратара мітрапаліта Ленінградскага Нікадзіма (Ротова). [[12 верасня]] [[1971]] года ўзведзены ў сан архімандрыта. З [[1971]] года  — прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхата пры Сусветным савеце цэркваў у Жэневе. З [[26 снежня]] [[1974]] года рэктар Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. З [[7 чэрвеня]] [[1975]] года старшыня епархіяльнага савета Ленінградскай мітраполіі.
 
[[14 сакавіка]] [[1976]] года хіратанісаны ў епіскапа Выбаргскага, вікарыя Ленінградскай епархіі. Хіратонію ў Траецкім саборы [[Аляксандра-Неўская лаўра|Аляксандра-Неўскай лаўры]] здзейснілі мітрапаліты: Ленінградскі [[Нікадзім (Ротаў)]], Кіеўскі [[Філарэт (Дзенісенка)]], Тульскі [[Ювяналій (Паяркоў)]]; архіепіскап Дзмітраўскі Уладзімір; епіскапы: Пензенскі Мелхіседэк, Ціхвінскі Мелітон, Курскі Хрызастом.
 
З лістапада [[1976]] года па кастрычнік [[1978]] года нёс паслухмянства намесніка Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы мітрапаліта Нікадзіма (Ротава). У [[1977]] годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа. З [[1978]] года  — кіраўнік Патрыяршымі прыходамі ў [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. У [[1978]] годзе прызначаны намеснікам старшыні Аддзела знешніх царкоўных зносін. З [[1983]] года выкладчык у аспірантуры пры Маскоўскай Духоўнай Акадэміі. З [[26 снежня]] [[1984]] года  — архіепіскап Смаленскі і Вяземскі; вызвалены ад пасады рэктара Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. У красавіку [[1989]] года быў зменены тытул на «Смаленскі і Калінінградскі».
 
[[14 лістапада]] [[1989]] года быў прызначаны Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскай Патрыярхіі, сталым членам Святога Сінода па пасадзе. З [[1990]] года  — старшыня камісіі Святога Сінода па адраджэнні рэлігійна-маральнага выхавання і дабрачыннасці, член Сінадальнай біблейскай камісіі. [[25 лютага]] [[1991]] года ўзведзены ў сан мітрапаліта. З 1993 года  — сустаршыня, з 1995 года  — намеснік Старшыні Сусветнага Рускага Народнага Сабора. З [[1994]] года ганаровы прэзідэнт Сусветнай канферэнцыі Рэлігія і свет. З 26 лютага 1994 года  — член Сінадальнай багаслоўскай камісіі. У 1995—2000 гадах старшыня Сінадальнай працоўнай групы па выпрацоўцы канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях царкоўна-дзяржаўных адносін і праблемах сучаснага грамадства; пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы, прынятыя ў 2000 годзе Юбілейным Архірэйскім Саборам. З [[1994]] года вядзе духоўна-асветніцкую праграму «Слова пастыра» на Першым канале, якую працягвае і па абранні на Патрыяршы пасад.
 
[[6 снежня]] [[2008]] года, на наступны дзень пасля смерці Патрыярха [[Алексій II, Патрыярх Маскоўскі|Алексія II]], на паседжанні Святога Сінода пад старшынствам мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Уладзіміра (Катлярова) тайным галасаваннем быў абраны Патрыяршым Месцаахоўнікам.
 
[[27 студзеня]] [[2009]] года Памесным Саборам РПЦ быў абраны Патрыярхам Маскоўскім і всея Русі, набраўшы 508 галасоў з 677; гэта значыць 75 %.
 
Інтранізацыя адбылася 1 лютага 2009 падчас літургіі ў Храме Хрыста-Выратавальніка.