Курлоўскі расстрэл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Ход падзей ==
У гэты дзень па горадзе пачалі распаўсюджвацца чуткі пра [[Маніфест 17 кастрычніка]], які абвясціў у краіне дэмакратычныя свабоды, даваў заканадаўчыя паўнамоцтвы [[Дзяржаўная дума|Дзяржаўнай думадуме]], але захаваў у [[Расійская імперыя|Расіі]] манархію. Жыхары выходзілі на вуліцу. Натоўпы людзей ператвараліся ў мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі песнямі накіроўваліся да [[Віленскі вакзал|Віленскага вакзалу]] [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгункі]] (зараз вакзал Мінск-Пасажырскі).
 
А 11-й гадзіне пачаўся [[мітынг]]. Па патрабаванні яго ўдзельнікаў губернатар [[Павел Рыгоравіч Курлоў]] вызваліў палітвязняў. Да 16 гадзін на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чалавек. На ўзвышэнні, дзе выступалі прамоўцы як сімвал свабоды стаяла жанчына з чырвоным сцягам. Каб разагнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэмар-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 чалавек былі паранены. У адказ на гэта злачынства [[Мінская арганізацыя РСДРП]] звярнулася да жыхароў горада з адозвай, у якой патрабавала: неадкладна адхіліць ад пасады і аддаць пад суд губернатара Курлова і інш. асоб, вінаватых у расстрэле, распусціць паліцыю, выдаліць з горада казакоў, забяспечыць сем'і ахвяр за кошт дзяржавы, адміністрацыі горада ўзброеным сілам не ўмешвацца ў сходы грамадзян. Мінскі кааліцыйны савет у знак пратэсту ўзнавіў усеагульную стачку, якая працягвалася да {{СС|6|лістапада|1905|24|кастрычніка}}.