Розніца паміж версіямі "Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі"

→‎Біяграфія: афармленне, арфаграфія
(→‎Біяграфія: афармленне, арфаграфія)
 
== Біяграфія ==
Па мацярынскай лініі паходзіў са шляхты Полацкага павету, яго прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанне 1831 года, дзед Ян Высоцкі, як паўстанцкі жандар-вешальнік, быў павешаны 23 ліпеня 1863 года ў Сувалках, а маці першыя гады жыцця вымушана была правесці ў віленскаявіленскай турме на Антокалі.
 
Бацька быў селянінам і валодаў 6 дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад пільным вокам бацькі складаў іх праекты<ref>Герасімчык В. [http://rosszuki.blogspot.com.by/2016/02/blog-post.html КЛАЎДЫЮШ ДУЖ-ДУШЭЎСКІ — АЎТАР БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЦЯГА]</ref>.
 
У 1912 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «[[Паўлінка|Паўлінцы]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]]. У 1912—1918 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У [[1917]] годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У [[1918]] годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі ўніверсітэт (Каўнас) і працаваў інжынерам.
 
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
 
Арыштаваны савецкімі ўладамі [[2.7. ліпеня]] [[1940]] года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена абвінавачвальнае заключэнне, але ў сувязі з пачаткам вайны Душэўскі не быў асуджаны і эвакуяваны.
 
Пры немцах ён працаваў на заводзе гумавых вырабаў «Інкарас» на пасадзе інжынера. У канцы 1941 у Вільні Клаўдзій Душэўскі сустракаўся з Вацлавам Іваноўскім, які прапанаваў яму пасаду намесніка бурмістра Мінска. Душэўскі не пагадзіўся, а восенню 1942 года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні [[1943]] года арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонка за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Правянішкесе. Дзякуючы заступніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер, вызвалены праз 4 месяцы, пасля чаго працаваў у тарфяным трэсце на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў двух дзяцей-сірот.
 
У 1944—46 гадах — дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта, на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры.
 
У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. «За недастатковасцю сабраных доказаў для перадачы ў суд» яго справа была спынена, а ён сам вызвалены з-пад варты.
 
Зноў арыштаваны ў лютым 1952 года. Асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. У 1954 тэрмін зняволення быў скарочаны да 10 гадоў, а 16 красавіка 1955 года ён быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.
 
Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».