Максім Танк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др НПГ
Радок 40:
[[Выява:MaksimTank Signature.jpg|thumb|справа|250пкс|Аўтограф Максім Танка]]
 
'''Максі́м Танк''', сапр.: '''Яўге́н Іва́навіч Скурко́''' ({{ДН|17|9|1912}}, [[вёска Пількаўшчына|в. Пількаўшчына]] Вілейскага павета (цяпер [[Мядзельскі раён]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]) — {{ДС|7|8|1995}}; Іншыя псеўданімы: ''Аўгень Бура''; ''А.Граніт'') — беларускі і савецкі [[паэт]], [[перакладчык]], грамадскі дзеяч. Класік [[Беларуская літаратура|беларускай літаратуры]]<ref name="Рагойша">{{кніга|аўтар =[[Вячаслаў Пятровіч Рагойша|Рагойша, В.П.]] |частка =Танк Максім |загаловак =Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік |арыгінал = |спасылка = |адказны = Пад рэдакцыяй [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|А. В. Мальдзіса]] |выданне =Мн. |месца = |выдавецтва =Беларуская Энцыклапедыя |год = 1995|том =6. Талалай — Яфімаў |старонкі =8—10 |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
[[Народны паэт Беларусі]] (1968). Акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН Беларусі]] (1972). [[Герой Сацыялістычнай Працы]] (1974). Ганаровы грамадзянін г. [[Мінск]]а (1987), (г. п. [[Радашковічы]]) (1992). Лаўрэат [[Ленінская прэмія|Ленінскай прэміі]] (1978, за кнігу паэзіі «Нарачанскія сосны»), [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміі СССР]] (1948, за зборнік «Каб ведалі»), [[Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|літаратурнай прэміі імя Я. Купалы]] (1959, за зборнік «След бліскавіцы»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966, за зборнік «Мой хлеб надзённы»), літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980, за кнігу «Прайсці праз вернасць»). Член [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|СП Беларусі]] з 1940<ref name="Рагойша" />.
 
== Біяграфія ==
 
=== Паходжанне ===
[[Файл:Пількаўшчына. Родная хата М.Танка, зараз яго музей (01).jpg|міні|злева|Хата ў [[Пількаўшчына|ПількаўшчынПількаўшчыне]]е, дзе нарадзіўся М. Танк, цяпер яго музей]]
Прадзеда Максіма Танка звалі Марк, ён быў адным з заснавальнікаў вёскі Пількаўшчына. Жыў бедна, і даводзілася шмат працаваць. Дзеда звалі Хвёдар (Фёдар) Скурко, яго жонку — Улляна (пам. у 1936  г., ва ўзросце каля 80 гадоў). Хвёдар Маркавіч Скурко быў заўзятым паляўнічым. Яго не ўзялі ў салдаты, бо валасны старшыня, які часта ласаваўся яго дзічынай, вызваліў хлопца ад службы. Апроч таго лячыў людзей ад змяінага ўкусу, добра ведаў розныя лекавыя травы, дапамагаў хворым. Дажыў да 82 гадоў. Пасля сябе пакінуў каля шасці дзесяцін зямлі, разам з лесам і сенакосам, і дванаццаць дзяцей. Засталіся звесткі толькі пра трох сыноў: Івана, Фадзея і Ціхана. Сем’іСем'і дачок Паліны і Соф’іСоф'і былі рэпрэсіраваны і вывезены ў Сібір
<ref name="Мядзель">{{cite web| author =| date =| url = http://myadel.minsk-region.by/ru/zhyccevy_tvorchy_shlyah-ru/| title = Жыццёвы i творчы шлях Максiма Танка| work = |publisher =Мядзельскі раёны выканаўчы камітэт| accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>.
Бацька Максіма Танка — Іван Хвёдаравіч Скурко (нар. 1882  г.; старэйшы сын Хвёдара Маркавіча), маці — Домна Іванаўна Хвалько (родам з вёскі Задубенне, што ля мястэчка Крывічы). Івану Хвёдаравічу з ранняга юнацтва давялося зведаць цяжкай працы: арандаваў зямлю, шыў боты, ганяў плыты, наймаўся лесарубам, хадзіў на панскі луг капаць канавы. Быў не вельмі пісьменны: толькі адну зіму адвучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў в. Новікі, а потым яшчэ некалькі месяцаў у Мядзельскім народным вучылішчы.
 
У Івана Хвёдаравіча былі брат Ціхан, сёстры — – Соф’яСоф'я і Хрысціна. Бацька Максіма Танка быў адным з найбагацейшых гаспадароў у вёсцы, яго род меў 60 дзесяцін зямлі. Але ўсё гэта было дзякуючы працы ўсёй вялікай сям’ісям'і. Пазней за «кулацкае» паходжанне ў сталінскія часы пад Максім Танка падкопваліся спецслужбы, і раскулачванне ў канцы 1940-х іх сям'ю абмінула толькі таму, што паэт загадаў бацькам тэрмінова ўступіць у калгас<ref>{{cite web| author =Скурко А. | date =17 верасня 2012 года| url =http://nn.by/?c=ar&i=79959 | title =Дубы Максіма Танка | work = |publisher =[[Наша Ніва (1991)| Наша Ніва]]| accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], увосень 1914 года, Івана Фёдаравіча мабілізавалі ў войска. Ён быў добрым шаўцом, з нагоды чаго быў накіраваны ў шавецкую майстэрню ў [[Пскоў]]. Ад шлюбу з Домнай Іванаўнай меў дзяцей: сыноў Яўгена (Максім Танк) і Фёдара, дачок Веру і Людмілу<ref name="Мядзель" />.
 
=== Дзяцінства. Школьныя і гімназійныя гады ===
[[Выява:Tank-Skurko1930.jpg|thumb|злева|270пкс|Дзед Хвёдар (сядзіць у цэнтры) і баба Улляна з нашчадкамі: у другім шэрагу стаяць сястра Максіма Танка Вера, бацька Іван, сам паэт. Побач з дзядамі  — сястра Мілка і брат Федзя. 1930-я гады.]]
Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) нарадзіўся 17 верасня 1912 года у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці. У 1914 годзе Домна Іванаўна з двухгадовым сынам Жэням на руках далучылася да бежанцаў, якія былі вымушаны бегчы ў глыб Расіі. На Дзвінскім вакзале бацька выпадкова сустрэў Яўгена. Салдаты знайшлі для іх месца ў адным з эшалонаў, і сям'я на цягніку эвакуіравалася ў Маскву, дзе ён пазней пайшоў у школу<ref name="Танк">{{cite web| author =| date =| url = http://maksimtank.ru/content/biyagrafiya-maksima-tanka| title = Біяграфія Максіма Танка | work = |publisher =Паэтычная старонка Максіма Танка | accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>. У Маскве сям'я пражыла з 1914 па 1922 год. Маці падрабляла прыбіральшчыцай у доме палкоўніка, затым  — святара, пазней перайшла на працу на ваенны завод.
 
Сям'я жыла на Ціхвінскай вуліцы. На той жа вуліцы знаходзілася школа, у якую ён і пайшоў. У школе вучыўся старанна, адзначаўся настаўніцай за кемлівасць і добрыя поспехі. Завучваў багата на памяць вершаў, некаторыя перапісваў у свае сшыткі. Ведаў значна больш за сваіх аднакласнікаў. Першая прачытаная ім кніга пакінула вялікае ўражанне. Гэта была «Вечары на хутары бліз Дзіканькі» [[Мікалай Васільевіч Гогаль|М. Гогаля]], а таксама вершы [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкіна]], [[Міхаіл Юр'евіч Лермантаў|М. Лермантава]], [[Мікалай Аляксеевіч Някрасаў|М. Някрасава]], [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]]<ref name="Мядзель" />.
[[Выява:Jawgen@VeraSkurko.jpg|thumb|справа|170пкс|Яўген і Вера Скурко. Масква, 1922]]
Паводле ўмоў [[Рыжскі мір|Рыжскага міру]] частка Беларусі адышла да Польшчы, і яго родная Пількаўшчына апынулася за мяжой. Падавалася, што пра вяртанне не магло быць і гаворкі. Але страшэнны голад, які ў 1921—22 гадах ахапіў Расію, шмат каго з эмігрантаў вымусіў шукаць дарогі дадому. У 1922 годзе сям’ясям'я падалася на радзіму. Школа, у якой яму трэба было вучыцца, была польскай, але з нагоды таго, што польскай мовы хлопчык не ведаў, гэты год яму давялося сядзець дома. У вольную часіну бацька вучыў сына чытаць па-польску. У 1923 годзе Жэня пайшоў у Шкленікоўскую пачатковую школу. Не гледзячы на тое, што навучанне вялося па-польску, хлопчык стаў лічыцца лепшым вучнем, атрымліваў выдатныя адзнакі, стараўся браць цікавыя кніжкі са школьнай бібліятэкі<ref name="Мядзель" />. Зімой вучыўся, а летам пасвіў кароў.
 
Увосень 1925 года бацька яго перавёў у [[Вёска Сваткі|Сваткоўскую]] школу. Хлопчык старанна вучыўся, браў актыўны ўдзел у школьным драматычным гуртку, захапляўся маляваннем: маляваў нацюрморты, пейзажы, рабіў рэпрадукцыі з карцін і паштовак. За зіму перачытаў усе кнігі, што былі ў школьнай бібліятэкі  — [[Генрык Сянкевіч|Г. Сянкевіча]], [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], [[Жуль Верн|Ж. Верна]], [[Джэймс Фенімар Купер|Ф. Купера]], [[Юльюш Славацкі|Ю. Славацкага]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]]. У Сватках яму ўпершыню ў рукі трапіў «Беларускі каляндар» (на 1925 год) на беларускай мове. Яго зацікавіла тое, што каляндар быў напісаны на той жа мове, на якой размаўлялі паміж сабой вяскоўцы<ref name="Мядзель" />. У 1926 годзе Яўген Скурко скончыў пачатковую школу, і жадаў вучыцца далей. Пасвячы кароў, усё лета рыхтаваўся да экзаменаў, і ў 1926 годзе паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі ў [[Горад Вілейка|Вілейцы]]. У праграму ўваходзілі вывучэнне Закону Божага, польскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, лацінскай і нямецкай моваў, матэматыкі, геаграфіі і прыродазнаўства. Вучыўся ў гімназіі паэт даволі паспяхова. Настаўніца рускай мовы і літаратуры, Аглаіда Венядзіктаўна Мажухіна, прывіла ў яго любоў да літаратуры і заахвоціла да творчасці. Падчас навучання ён зрабіў сваю першую літаратурную спробу  — пераказаў у вершаванай форме легенду пра Шкленікоўскае возера, пра якое чуў ад свайго дзеда Хвёдара, складае некалькі пейзажных вершаў. Усё гэта запісваў у свой патаемны сшытак<ref name="Мядзель" />.
 
У 1928 годзе Вілейская гімназія была закрыта польскімі ўладамі і Яўгену Скурку давялося ехаць у [[Гарадскі пасёлак Радашковічы|Радашковічы]], дзе ён працягнуў навучанне<ref name="Танк" />. У радашковіцкай беларускай гімназіі юнак упершыню пазнаёміўся з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, у якую неўзабаве ўступіў. Большасць яго новых сяброў па гімназіі пісалі вершы, і ён таксама настойліва ўзяўся за гэтую справу. Але, на жаль, усе яго першыя спробы пяра не захаваліся. Пачынаючы паэт знішчаў амаль усе свае творы, якія не траплялі ў друк<ref name="Мядзель" />.
 
У новай гімназіі Яўген Скурко прыняў удзел у адной з вучнёўскіх забастовак, накіраванай супраць ліквідацыі беларускіх школ польскім урадам. Пасля гэтага выступу з Радашковіцкай гімназіі было выключана некалькі гімназістаў, у ліку якіх апынуўся і ён. Яўген Скурко, таксама як і шмат хто з выключаных вучняў, у 1929 годзе накіраваліся ў [[Горад Вільнюс|Вільню]]. У пачатку 1929 года хлопец паступіў у Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна<ref name="Рагойша" />. Але і тут ён затрымаўся ненадоўга: Яўген прыняў новы ўдзел у забастоўцы. Мясцовыя ўлады расправіліся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю і актыўнымі камсамольцамі, якіх чакала выдаленне. Адзінае, што заставалася юнаку  — вяртацца ў родную Пількаўшчыну. Дома Яўген Скурко правёў вясну і лета, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, шмат чытаў і пісаў. І ўвесь час марыў працягнуць вучобу<ref name="Мядзель" />.
 
=== Падпольная дзейнасць ===
[[Выява:Maksim Tank v tyurme Lukishki.jpg|thumb|злева|250пкс|Максім Танк у турме [[Лукішская турма|Лукішкі]], 1932  г.]]
Напачатку 1930 гадоў Яўген Скурко прымаў удзел у падпольнай камсамольскай рабоце. 27 красавіка 1932 года за ўдзел у выданні першага (і адзінага) нумара беларускага літаратурна-палітычнага «Часопіса для ўсіх», а таксама за падпольную дзейнасць быў арыштаваны і трапіў у [[Вільнюс|віленскую]] турму [[Лукішская турма|Лукішкі]], у якой месяц адбыў у зняволенні. Восенню 1932 года нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу і трапіў у Мінск у надзеі прадоўжыць вучобу. У Мінску таксама далучыўся да падпольнай дзейнасці. Тут яго арыштоўваюць і два тыдні трымаюць пад вартай. З ім праводзяць «сяброўскія гутаркі», вядуць допыты, а пасля дэпартуюць назад<ref name="НПБ">{{cite web| author =| date =19 кастрычніка 2015| url = http://delaemvmeste.by/narodnyie-poeta-belarusi-maksim-tank/| title =Народные поэты Беларуси. Максим Танк | work = |publisher =| accessdate = 7 красавіка 2015| lang =ru}}</ref>.
 
У 1932—33 гадах працаваў інструктарам ЦК [[Рэвалюцыйны камуністычны саюз моладзі|камсамола]] [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і [[Горад Навагрудак|Навагрудчыне]]. Неаднаразова затрымліваўся польскімі ўнутранымі органамі. 11 жніўня 1933 года віцэ-пракурор XIII Віленскага раёна Дамінік Пятроўскі ў сваім абвінаваўчым акце (аб'ём  — 13 друкаваных старонак) заяўляў, што жыхар вёскі Пількаўшчына Мядзельскай гміны Пастаўскага павета, сын Яна і Дамінікі Яўген Скурко, якому 21 год, абвінавачваецца ў тым, што з 1930-га па 27 мая 1933 года ў Вільні, у Пастаўскім і Дзісенскім паветах Віленскага ваяводства, а таксама ў Наваградскім ваяводстве, маючы намер гвалтоўна змяніць дзяржаўны лад Польшчы і адарваць частку яе тэрыторыі, узяў удзел у Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), ведаючы, што гэта партыя складаецца з асоб, якія імкнуцца да азначанай вышэй мэты<ref>{{cite web| author =[[Леанід Дранько-Майсюк|Дранько-Майсюк Л.]]| date =16 кастрычніка 2010| url =http://www.arche.by/by/page/works/12407 | title =Максім Танк | work = |publisher =[[ARCHE Пачатак (1998)|ARCHE]]| accessdate = 8 красавіка 2015| lang =}}</ref>.
 
У турмах Яўген Скурко правёў з перапынкамі каля двух гадоў. У 1936 годзе быў прыняты ў [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]<ref name="Рагойша" />.
 
=== Савецкі перыяд ===
[[Выява:MaksimTank1954.jpg|thumb|справа|230пкс|Прадстаўнікі Беларусі на ІІ з'ездзе Саюзу пісьменнікаў СССР. У цэнтры Максім Танк. Масква, 1954  г.]]
 
Напачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] Яўген Скурко эвакуіраваўся ў Саратаў, дзе ўступіў у народнае апалчэнне. Крыху пазней быў накіраваны на [[Бранскі фронт]], у газету «[[За Савецкую Беларусь]]».
 
З 1967 па 1990 з'яўляўся старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1966 па 1986  — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, з 1958 па 1991  — старшыня Рэспубліканскага камітэта савецка-польскай дружбы, з 1991  — старшыня таварыства «Беларусь  — Польшча». З 1990  — член Рады СП Беларусі. З 1961 па 1966  — кандыдат у члены ЦК КПБ, з 1966 па 1990  — член ЦК КПБ. З 1947 па 1971  — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, з 1969 па 1989  — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. З 1963 па 1971  — старшыня Вярхоўнага Савета БССР<ref>{{cite web| author =| date =| url =http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=28467 | title =Максим Танк (Евгений Иванович Скурко) | work = |publisher =ЦНБ НАН Беларуси| accessdate = 8 красавіка 2015| lang =ru}}</ref><ref name="Рагойша" />.
 
За часам незалежнасці прызнаўсяМ. Танк што не цураўся [[Бела-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]]. Перад смерцю падтрымліваў мову і нацыянальную сімволіку, выступіў супраць Ганебнагавынікаў [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|рэферэндуму 1995 года]].<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=79959 Дубы Максіма Танка: пра Яўгена Скурко піша Андрэй Скурко]</ref>
 
== Творчасць Максіма Танка ==
 
Максім Танк пачаў пісаць вершы будучы гімназістам, у другой палове 1920-х гадоў. Дэбютаваў у друку ў 1931 годзе. Падчас навучання ў Віленскай гімназіі разам з аднакашнікам, паэтам і мастаком Я. Гарохам выдаў рукапісны часопіс «Пралом», дзе пад псеўданімам А. Граніт надрукаваў свае першыя вершы. Яго творы з гэтага часопіса ўзялі для «Хрэстаматыі заходнебеларускай літаратуры». У 1932 годзе малады паэт Яўген Скурко актыўна супрацоўнічаў у нелегальным друку: у «Праломе», у камуністычным «Часопісе для ўсіх», у газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё». У газеце «Беларускае жыццё» (за 7 красавіка 1932 года, [[Львоў]]) упершыню з'явіўся псеўданім Максім Танк, пад вершам «Заштрайкавалі гіганты-коміны»<ref name="Рагойша" />.
[[Выява:VastryceZbroju.jpg|thumb|злева|180пкс|Вокладка зборніка вершаў «Вастрыце зброю», 1945  г.]]
У канцы 1933, падчас зняволення ў турме, выдаваў пры падтрымцы палітвязняў рукапісны часопіс «Краты» (усяго было выдадзена выйшла 6 нумароў), у якім збылі змешчана і яго вершы, і творы іншых зняволеных паэтаў ([[Піліп Сямёнавіч Пестрак|П. Пестрака]], [[Валянцін Паўлавіч Таўлай|В. Таўлая]] і інш.). У другой палове 1930-х гадоў вёў «Беларускую калонку» ў польскім выданні {{нп5|Poprostu|«Poprostu»|pl|Poprostu}}, загадваў літаратурным аддзелам у газеце «[[Наша воля (1927)|Наша воля]]», супрацоўнічаў у «[[Беларускі летапіс (1933)|Беларускім летапісе]]», у часопісе «[[Калоссе (1935)|Калоссе]]». У гэтых і іншых выданнях друкаваў свае вершы, апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.
 
У 1935 годзе ў Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Тэмай для паэмы паслужыла [[Возера Нарач|нарачанская]] забастоўка рыбакоў, якая рэхам прайшлася па суседняй Вілейшчыне і Палессі. Цалкам надрукаваць твор было не магчыма з-за цэнзуры, таму аўтару даводзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «Калоссі». Некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. І толькі ў 1940 годзе, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы<ref>{{артыкул|аўтар= |загаловак=Старонкi жыцця Максіма Танка |арыгінал= |спасылка= |аўтар выдання= |выданне=След |тып=Газета |месца= |выдавецтва= |год=сакавік, 2012 |выпуск= |том= |нумар= |старонкі= 2|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= }}</ref>.
 
У 1936 годзе, пры дапамозе [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]], быў выдадзены яго першы зборнік вершаў «На этапах», у 1937 годзе  — зборнікі «Журавінавы цвет» і паэма «Нарач», у 1938  — «Пад мачтай» (1938). Яго кнігі «На этапах» і «Нарач» былі канфіскаваны польскімі ўладамі<ref name="Рагойша" />.
 
Пасля [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|ўз'яднання Заходняй Беларусі]] з БССР (1939) Максім Танка працаваў у сельскім камітэце, у «[[Віленская праўда (1939)|Віленскай праўдзе]]» і вілейскай абласной «Сялянскай газеце». У 1940 годзе у Дзяржвыдавецтве БССР выйшлі яго «Выбраныя творы», а ў Маскве  — зборнік «Стихотворения».
У ваенныя гады паэт працаваў ў газеце «[[За Савецкую Беларусь (1941)|За Савецкую Беларусь]]», якую рэдагаваў [[Міхась Лынькоў|М. Лынькоў]], агітплакаце «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», стварыў і апублікаваў паэму «Янук Сяліба» (1943), зборнікі вершаў «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхіл» (1945), якія склалі патрыятычныя творы ваенных гадоў. Пасля вайны М. Танк працаваў у часопісе «[[Вожык, часопіс|Вожык]]». 3 1948 па 1966 год Максім Танк працаваў галоўным рэдактарам часопіса «[[Полымя (1922)|Полымя]]». З 1966 па 1990 год працаваў спачатку першым сакратаром, затым старшынёй [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|Саюза пісьменнікаў Беларусі]].
 
=== Ацэнка і значнасць творчасці ===
За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. На яго творчасць аказала уплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур. Ад творчага вучнёўскага пераймання паэт даволі хутка перайшоў да самастойнага мастацкага выраза і мыслення.
[[Выява:TankKartka.jpg|thumb|справа|180пкс|Асабістая картка сябра Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР, запоўненая ўласнаручна Максімам Танкам]]
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР Максім Танк падключыўся да грамадскіх і культурных працэсаў, што адбываліся ў савецкай краіне. Але яго творчасць адрознівалася ад пануючага ў той час рэвалюцыйнага пафаса бесканфліктнасцю. Ён паказваў лёс і духоўны свет заходнебеларускіх працоўных, умела пры гэтым працуючы ў разнастайных паэтычных відах і жанрах: лірыцы грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай і інтымнай, вершах гумарыстычных і сатырычных, казках, баладах, песнях, героіка-рамантычных паэмах («Нарач», «Каліноўскі», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля»)<ref name="Рагойша" />.
 
У яго творчасці адлюстроўваўся высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнай свядомасці, вершы былі арыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы. Пачынаючы паэт імкнуўся асэнсаваць працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці і іх далейшае развіццё. Вершы Максіма Танка прасякнуты болем пра зняволены родны край, прыгнечаны і занядбаны народ. Гэта выразна адчуваецца ў зборніках Максіма Танка  — «Журавінавы цвет» (1937) і «Пад мачтай» (1938). Шмат якім ягоным вершам, была ўласціва рэалістычнасць, прадметная выразнасць жывапіснага малюнка. Напрыклад, такім, як: «Калі няма на свеце маёй мовы...мовы…», «У падзямеллі», «Шэрыя хаты, платы і вароты...вароты…», «Лісце каштанаў» і іншым<ref name="АН">{{артыкул|аўтар=Мікуліч, М.У. |загаловак=Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) (Да 95-годдзя з дня нараджэння) |арыгінал= |спасылка=http://nasb.gov.by/rus/publications/vestih/vgm07_4a.php |аўтар выдання= |выданне= Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук |тып=часопіс |месца=Мн. |выдавецтва=Беларуская навука |год=2007 |выпуск= |том= |нумар=4 |старонкі=122–124 |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова=}}</ref>.
 
Максім Танк у сваіх творах звяртаўся да любімых паэтамі-раманістамі мастацкіх вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару і іншых. Але, яго ўмоўна-рамантычныя вобразы адначасова неслі і сацыяльную праўду жыцця: «''Цягнуцца думы барознамі, Чорны змываючы пот''» («Палавічнік»), «''будуць вашы дзеці Араць бяду з пракляццем на шнурах''», «''Нехта з песняй залатым скрабе нарогам Грудзі чорныя, ўраджайныя зямлі''», «''Змоўкла песня, толькі звоняць недзе слёзы На палетках за скрыпучаю сахой''» («Сказ пра Вяля»), у батрацкага сына багацця  — «''душа пад кашуляй, Сілы поўная буйнай''» («Ой, калышацца вецер») і іншыя.
 
Паэзія Максіма Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, і пры гэтым умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучалася ў ёй з бескампраміснасцю, ахвярнай мужнасцю. Гэта выразна бачна ў вершах «Чорныя скібы», «Начная цішыня», «Спатканне», «Над Прыпяццю», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе...ідзе…» і іншых. У яго вершах чытаюцца адметныя рысы тагачаснага грамадскага жыцця і прыроды [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Вялікае месца ў сваёй паэзіі Максім Танк надаваў такім катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталёвы сонечны паход і іншыя. Усяму таму, што раскрывала характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу<ref name="АН" />.
 
З іменем Максіма Танкам і яго творчымі пошукамі некаторыя заходнебеларускія крытыкі звязвалі наступленне цэлай эпохі ў развіцці нацыянальнай літаратуры. Напрыклад, артыкул С. Каліны, які быў надрукаваны і змешчаны ў часопісе «Калоссе», так і называўся  — «На парозе новае эпохі ў беларускай літаратуры». С. Каліна пісаў у сваім артыкуле:
{{пачатак цытаты}}
«''Ягоная творчасьць, што паўстала на працягу ўсяго трох апошнiх гадоў, улiла ў нашую лiтаратуру зусiм новыя плынi, выявiла аграмадныя мастацкiя дасягненьнi, напасьледак намецiла новы, адказуючы духу часу i варункам сучаснага жыцьця мастацкi i iдэёвы кiрунак. Беларуская лiтаратура дзякуючы Танку перажывае сёньня, пасьля «нашанiўскай»„нашанiўскай“ пары i ейнага прадаўжэньня, свой другi рэнэсанс, тым iншы за першы, што паколькi Купала i Колас, могучы мала карыстаць з лiтаратурнай спадчыны сваiх папярэднiкаў, мусiлi перадусiм тварыць i замацоўваць наш лiтаратурны быт, патолькi сёньня распачынае нашая лiтаратура эпоху поўнай дасканаласьцi, асягіваючы агульнаэўропэйскую ступень разьвiцьця''»<ref name="Танк" />.
{{канец цытаты}}
 
У часы Айчыннай вайны творчасць Максіма Танка пераважна вылучаецца сатырычна-выкрывальнай і публіцыстычна-пафаснай жанравай скіраванасцю. Яго вершы заклікаюць паўставаць на змаганне супраць ворага, нічога не шкадуючы дзеля перамогі, ён паэтызуе подзвіг савецкага воіна, услаўляе родны край, народ, культуру і мовы («Падымайся, Беларусь», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху», «Гастэла», «Родная мова»). А ў паэме «Янук Сяліба» (1943) паэт паказвае гераізм беларускіх партызан.
 
Пасляваенная творчасць паэта вылучаецца зваротам паэта да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, услаўленні працы сялян і рабочых. Зборнік Максіма Танка «Каб ведалі» (1948) стаў адным з лепшых у беларускай паэзіі пасляваеннага дзесяцігоддзя. Зборнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР<ref name="Танк" />.
 
З канца 1950-х гадоў у паэзіі Танка ізноў заўважны сатырычны жанр (зборнік «Селядцы з вершамі»). Таксама паэт звярнуўся да жанру гераічнай паэмы («Мікалай Дворнікаў»). А ў яго творах для дзяцей адчуваецца моцная сувязь з беларускай народнапесеннай творчасцю, якая характэрна для ўсёй лірыкі Максіма Танка (кнігі «Галінка і верабей», «Казкі лірніка», «Светлячок», «Ехаў казачнік Бай» і іншыя). У гэты перыяд у яго творчасці адчуваецца паглыбленне гуманістычнага пачатку, узмацненне філасафічнасці яго лірыкі, пашыраюцца і ўдасканальваюцца сродкамі паэтычнага выяўлення. Гэта выразна адчуваецца ва ўсёй творчасці Максіма Танка 1960-80-х гадоў, і ўвасабляецца ў яго зборніках «Мой хлеб надзённы», «Перапіска з Зямлёй», «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць», «За маім сталом» і іншых<ref name="Рагойша" />.
 
Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Песні, кантаты, араторыі на яго словы пісалі [[Леў Маісеевіч Абеліёвіч|Л. Абеліёвіч]] (Дзве паэмы. Мн., 1958), [[Мікалай Ільіч Аладаў|М. Аладаў]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў|У. Алоўнікаў]], [[Анатоль Васільевіч Багатыроў|А. Багатыроў]] (Пяць вакальных дуэтаў. Мн., 1976), Р. Бойка, [[Генрых Матусавіч Вагнер|Г. Вагнер]] («Памяць»), Т. Дзядзюля («Каб ведалі»), К. Кавяцкас, Э. Калманоўскі, А. Кос-Анатольскі (хоры), I. Кузняцоў, А. Ленскі (хоры), [[Дзмітрый Аляксандравіч Лукас|Д. Лукас]], [[Ігар Міхайлавіч Лучанок|I. Лучанок]], Э. Манвелян, I. Мацін («Вясельная»), [[Уладзімір Георгіевіч Мулявін|У. Мулявін]] («Завушніцы»), П. Падкавыраў (Свяці, зара; Добрай раніцы. Мн., 1957), А. Пахмутава, [[Рыгор Канстанцінавіч Пукст|Р. Пукст]], [[Юрый Уладзіміравіч Семяняка|Ю. Семяняка]], Г. Смірнова (Скаўронак. Л., 1956), [[Дзмітрый Браніслававіч Смольскі|Д. Смольскі]], Э. Тамберг, А. Туранкоў, Э. Тырманд (Рамансы. Мн., 1969), А. Фляркоўскі, К. Цесакоў, [[Мікалай Мікалаевіч Чуркін|М. Чуркін]], В. Шабалін (хоры) і іншыя.
 
Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. Яго творчасць з'яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ён уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Кнігі Максіма з цікавасцю чытаюцца не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне, у Польшчы, Балгарыі, іншых еўрапейскіх краінах<ref name="АН" />.
 
За пераклады польскай паэзіі і ўмацаванне дружбы паміж народамі Максім Танк атрымаў літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы (1958) і Таварыства аўтараў (ZAIKS. 1969). Шмат яго твораў былі адзначаны прэміямі. Так, зборнік вершаў паэта «Каб ведалі» (1948) быў адзначаны [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміяй СССР]], «След бліскавіцы» (1957)  — [[Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы]], «Мой хлеб надзённы» (1962)  — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы, «Прайсці праз вернасць» (1980)  — Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева. За зборнік вершаў у перакладзе на рускую мову «Нарочанские сосны» (Масква, 1977) у 1978 годзе Максіму Танку была прысуджана [[Ленінская прэмія]]<ref name="Танк" />.
 
Яго плённая грамадска-культурная дзейнасць і багатая літаратурна-творчая праца былі адзначаны прысваеннем высокіх званняў [[Народны паэт Беларусі|народнага паэта Беларусі]] (1968), [[Герой Сацыялістычнай Працы|Героя Сацыялістычнай Працы]] (1974), 4 [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]], [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі|ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі]], [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|ордэнам Чырвонага Сцяга]], залатым медалём «Барацьбіту за мір», [[Медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]], двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчынай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР іншымі ордэнамі і медалямі<ref name="Танк" /><ref name="Рагойша" />. Максім Танк з'яўляўся акадэмікам [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]] (1972), ганаровым грамадзянінам г. Мінска (1987)<ref name="АН" />.
 
== Ушанаванне памяці ==
[[Выява:2012. Stamp of Belarus 36-2012-09-05-m.jpg|thumb|злева|130пкс|Паштовая марка да 100-годдзя з дня нараджэння М. Танка]]
[[Файл:Madel Tank Pam.jpg|thumb|[[Помнік Максіму Танку]] ў [[Мядзел]]е]]
* Імя Максіма Танка прысвоена [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт|Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту]], Мінскаму педагагічнаму каледжу, Сваткаўскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён) і Мядзельскай раённай бібліятэцы.
* У Мінску, на вуліцы яго імя і на доме, дзе ён апошнія гады жыў і працаваў (вул. Кульман, 15), устаноўлены мемарыяльныя знакі<ref>{{cite web| author =| date =| url =http://library.mogilev.by/exhibition/virtual_exhibition_tank_title.html | title =Рэаліі жыцця Максіма Танка | work = |publisher =Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І. Леніна| accessdate = красавіка 2015 | lang =}}</ref>.
* Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэнне памятную манету — «''Максім Танк. 100 гадоў''»<ref>{{cite web| author =| date =| url = http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-100-letiju-narodnogo-poeta-Belarusi-Maksima-Tanka_i_589.html| title = К 100-летию народного поэта Беларуси Максима Танка| work = |publisher =[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва|БЕЛТА ]]| accessdate = 8 красавіка 2015 | lang =ru}}</ref>.
* 5 снежня 2014 года ў [[Мядзел]]е адкрылі першы ў Беларусі [[помнік Максіму Танку]]. Аўтары кампазіцыі  — скульптары [[Іван Якімавіч Міско|Іван Міско]] і [[Аляксандр Міхайлавіч Фінскі|Аляксандр Фінскі]], архітэктар Армен Сардараў<ref>{{cite web| author =Высоцкі А.| date =5 снежня 2014| url =http://budzma.by/news/syonnya-w-myadzyelye-adkryli-pyershy-w-byelarusi-pomnik-maksimu-tanku.html | title = Сёння ў Мядзеле адкрылі першы ў Беларусі помнік Максіму Танку| work = |publisher =[[Будзьма беларусамі! ]]| accessdate =8 красавіка 2015 | lang =}}</ref>.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 159 ⟶ 160:
* «Вершы» (1967)
* «Ключ жураўліны» (1972)
* «Хай будзе святло» (1972)
* «Дарога, закалыханая жытам» (1976)
* «Вершы» (1979)
Радок 179 ⟶ 180:
* «Кніжка пра мядзведзя» (1947)
* «Вершы» (1948)
* Урачыстае абяцанне»" (1949)
* «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)
 
Радок 203 ⟶ 204:
 
=== Пераклады ===
Максім Танк перакладаў на беларускую мову творы [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|Аляксандра Пушкіна]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|Уладзіміра Маякоўскага]], Паўло Тычыны, [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], М. Рыльскага, [[Антанас Венцлава|А. Венцлавы]], Я. Судрабкална, [[Юльюш Славацкі|Ю. Славацкага]], Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава, Назыма Хікмета і іншых. У тым ліку пераклаў лібрэта оперы «[[Страшны двор]]» [[Станіслаў Манюшка|С. Манюшкі]] для пастаноўкі яе ў 1952 годзе. Займаўся перакладамі на беларускую мову з рускай, украінскай, польскай, літоўскай, латышскай, балгарскай моў<ref name="Рагойша" />.
 
{{зноскі}}
Радок 209 ⟶ 210:
== Літаратура ==
* ''[[Мікалай Мікалаевіч Арочка|Арочка, М. М.]]'' Максім Танк: Жыццё ў паэзіі. Мн., 1984;
* ''[[Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў|Бугаёў, Д. Я.]]'' Паэзія Максіма Танка.  — 2-е выд., выпр. і дап.  — Мн., 2003.
* ''[[Анатоль Верабей|Верабей, А. Л.]]'' Максім Танк і польская літаратура. Мн., 1984;
* ''[[Уладзімір Андрэевіч Калеснік|Калеснік, У. А.]]'' Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура. Мн., 1959;
* ''Калеснік, У. А.'' Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1981;
* ''[[Арсень Ліс|Ліс, А. С.]]'' На разломе эпохі // Полымя. 2000, №  9;
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* ''[[Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч|Мікуліч, М. У.]]'' Паэзія рэчаіснасці: У свеце Максіма Танка. Мн., 2001;
* ''[[Вячаслаў Пятровіч Рагойша|Рагойша, В. П.]]'' Паэтыка Максіма Танка. Мн., 1968;
* {{кніга|аўтар =Рагойша, В. П. |частка =Танк Максім |загаловак =Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік |арыгінал = |спасылка = |адказны = Пад рэдакцыяй [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|А. В. Мальдзіса]] |выданне =Мн. |месца = |выдавецтва =Беларуская Энцыклапедыя |год = 1995|том =6. Талалай — Яфімаў |старонкі =8—10 |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Танк Максім}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Танк Максім}}
* {{кніга|аўтар = |частка = Танк Максім|загаловак =Энцыклапедыя гісторыі Беларусі |арыгінал = |спасылка = |адказны = Пад. рэд. [[Генадзь Пятровіч Пашкоў|Г. П. Пашкова]] |выданне = |месца =Мн. |выдавецтва = Беларуская Энцыклапедыя|год =2001 |том =Т. 6. Кн. 1 |старонкі = |старонак =591 |серыя = |isbn = |тыраж = }}
* ''[[Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч|Мікола Мікуліч]]:'' Азораны талент. Памяці Максіма Танка // «[[Наша слова]]», 5 жніўня 2015 года, №31№ 31, стар. 2
 
== Спасылкі ==