Караімы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
 
[[Image:Qaraylar.jpg|thumb|Караімы, малюнак XIX ст.]]
3 уваходжаннем Крыма і ВКЛ у склад Расійскай імперыі караімы атрымалі шэраг ільгот, якіх не мелі яўрэі: магчымасць набываць зямельную ўласнасць, палёгку ад падаткаў, з 1827-28 — і вызваленне ад воінскай павіннасці. Гэта адбывалася дзякуючы намаганням лідараў караімскіх абшчын (прадпрымальнікаў і землеўласнікаў), якія ў хадайніцтвах да ўрада падкрэслівалі сваё прынцыповае адрозненне ад артадаксальных іўдаістаў. У адрозненне ад яўрэяў Крыма, у асноўным дробных гандляроў і рамеснікаў, караімы былі земляробамі, валодалі тытунёвымі плантацыямі, садамі, салянымі капальнямі. У 1835 караімы дамагліся высялення яўрэяў з Трокаў і змены афіцыйнай назвы супольнасці: замест «яўрэі-караімы» яны сталі называцца «рускія караімы старазапаветнага веравызнання», а пазней — проста караімы У 1837 караімы атрымалі права рэлігійнвага самакіравання: у Таўрычаскай губерні (уключала таксама Крым) выбіраўся галава духавенства — хахам (гахам) з рэзідэнцыяй у Еўпаторыі, яму падначальваліся газаны — кіраўнікі кінас (караімскіх сінагог). Хахам і газаны еўпатарыйскай кінасы складалі Таўрычаскае караімскае духоўнае ўпраўленне, якому ў 1850 былі падначалены і караімы заходніх губерняў. У 1863 караімы поўнасцю ўраўнаваны ў правах з карэнным насельніцтвам Расійскай імперыі. У 1897 агульная колькасць караімаў у Расіі складала 12,9 тыс. чалавек.
 
У 18-19 ст. вылучыўся шэраг караімскіх багасловаў і гісторыкаў. Сярод апошніх найбольш значнымі былі С. бен М.Луцкі, які ў 1750 пасяліўся ў Чуфут-Кале і выдаў працу «Шлях праведных», дзе выкладзена гісторыя караімаў са спісам усіх караімскіх твораў, і А. Фірковіч (п. у 1874), творы якога былі даволі тэндэнцыйныя. Значны ўклад у распрацоўку гісторыі караімаў зрабіў вядомы расійскі семітолаг А. Гаркаві.
Радок 18:
Пасля 1917 частка крымскіх караімаў эмігравала з Расіі ў Польшчу, Францыю, Германію, Турцыю. Колькасць крымскіх і польска-літоўскіх караімаў паменшылася ў выніку асіміляцыі. У 1926 ў СССР (пераважна ў Крыме) пражывала каля 9 тыс. караімаў, а за яго межамі — 5 тыс. Караімы жылі ў Польшчы і Літве, на пачатку 1930-х г. іх невялікія групы былі ў Турцыі (Стамбул), Егіпце (Каір), Іраку.
 
У 1920-30-я г. цэнтрам культурнага жыцця караімаў была Вільня, дзе выдаваліся часопіс «MyslMyśl Karaimska» («Караімская думка», 1924), і «Наша думка» (на караімскай мове), літаратурныя творы. ТрокскіТроцкі хахам С. Шапшал сабраў унікальную калекцыю караімскіх старажытнасцей (у 1940 створаны музей караімскай культуры).
 
У 2-ю сусветную вайну тэарэтыкі германскага расізму не прызналі ў караімах этнічнага сваяцтва з яўрэямі, таму караімы пазбеглі генацыду ў час акупацыі і толькі ў асобных гарадах (напр., Кіеве) падзялілі лёс яўрэяў. Сярод караімаў, якія ў вайну ваявалі ў Чырвонай Арміі, быў генерал [[Уладзімір Калпакчы]].