Караімы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Паходжанне караімаў дакладна не высветлена. Першапачаткова караімамі (літар. на [[іўрыт|іўрыце]] «якія чытаюць») у 8 ст. ў [[Багдад]]зе называлася яўрэйская секта, створаная Ананам бен Давідам. Веравучэнне секты было заснавана на прызнанні адзінай крыніцай веры Бібліі (Стары запавет) і адмаўленні рабінска-талмудысцкай традыцыі. У 9 ст. іх дактрыну распрацаваў Беньямін Нахавендзі, караімскае сектанцтва пашырылася ў Грузіі, Палесціне, Егіпце, Іспаніі і інш. У 12 ст. цэнтр духоўнага жыцця караімаў перамясціўся ў Візантыю, дзе ў 12-16 ст. створаны працы на іўрыце: «Гронка скрыпеню» Іехуды Хадасі (збор багаслоўя караімаў), «Кніга адбору» Ахарона ха-Рофе (каментарый да Бібліі) і інш. У 12 ст. караімы з'явіліся ў Крыме, у 13 ст. ў г. Салхат (сучасны Стары Крым) існавала іх шматлікая абшчына. На думку некаторых даследчыкаў, караімы прыбылі сюды з Візантыі; караімскі ж гісторык 19 ст. Абрам Фірковіч прапанаваў версію, што караімы — нашчадкі старажытных ізраільцян, якія аселі ў Крыме яшчэ ў 6 ст. да н.э. Апошняя версія адвяргаецца сучаснай навукай. Больш верагоднай з'яўляецца думка пра зліццё караімаў-сектантаў з цюркамі-хазарамі, якія вызнавалі іўдаізм і пасля разгрому Хазарскага каганата кіеўскім князем Святаславам (10 ст.) былі выцеснены ў Крым. Тут караімы аформіліся як народнасць з уласнай караімскай мовай, што належыць да кыпчакскай групы цюркскіх моў. Іх галоўным горадам доўгі час была горная крэпасць Чуфут-Кале, караімы называлі яе «Яўрэйская скала» і звязвалі з ёй шмат легенд.
 
Паводде караімскага падання, у 1392 вялікі князь ВКЛ Вітаўт разбіў крымскіх татараў і захапіў шматлікі палон, у т.л. і караімаў. Палонныя былі паселены ў Троках (сучасныпа-літоўску Тракай), Луцку, Галічы, каля Львова; пазней караімы сталі рассяляцца па іншых гарадах Літвы, Валыні, Падолля. Караімская мова падзялілася на 3 дыялекгы: трокскі (паўночны), галіцкі (паўднёвы) і крымскі.
 
Вялікае Княства Літоўскае станавілася важным культурным цэнтрам караімаў. На караімскую мову была пераведзена літургія. Першы караімскі багаслоў у ВКЛ Іцхак бен Аўрахам Трокі (Троцкі) вядомы як аўтар палемічных антыхрысціянскіх трактатаў «Умацаванне веры», перакладзеных у 1681 на латынь. У сярэднявеччы караімы ўспрымаліся ўладамі і мясцовым насельніцгвам як яўрэі; у 1495 пры выгаанні яўрэяў з ВКЛ караімы таксама падлягалі высяленню, у час войнаў і бунтаў, як і яўрэі падвяргаліся пагромам.