Стараверства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, стылявыя змены
др Спасылкі
Радок 1:
'''Стараве́рства''', або '''Ста́раабра́дства''' — цячэнне ў рускім [[Праваслаўе|праваслаўі]], прадстаўнікі якога не прымаюць царкоўнай [[РэформаРаскол патрыярхарускай Ніканацарквы|рэформы патрыярха Нікана]] і цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар маскоўскі|Аляксея Міхайлавіча]].
 
Стараверства падзяляецца на дзве плыні: папоўцы (якія лічаць неабходным наяўнасць духавенства і адпраўлення імі царкоўных таінстваў) і беспапоўцы (якія лічаць, што са смерцю апошняга не прыняўшага рэформу свяшчэнніка няма магчымасці ставіць новых і неабходна абыходзіцца без іх). Кожная плыня падзяляецца на рад юрысдыкцый. Буйнейшымі арганізацыямі папоўцаў з'яўляюцца [[Руская праваслаўная стараверская царква]] і [[Руская дрэўлеправаслаўная царква|Дрэўлеправаслаўная царква]].
 
З моманту ўзнікнення стараверы стала праследаваліся свецкімі і царкоўнымі ўладамі з рознай ступенню інтэнсіўнасці. У [[1905]] годзе [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года|маніфестам]] імператара [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалая II]] стараверы былі легалізованылегалізаваны. У [[1971]] годзе [[Руская праваслаўная царква]] зняла з іх пракляцце.
 
Дагматычных разыходжанняў з іншымі плынямі праваслаўя ў старавераў няма. Адрозненні ёсць у асноўным толькі ў літургічнай практыцы:
Радок 20:
== Стараверы ў Беларусі ==
{{Асноўны|Стараверы ў Беларусі }}
Беларусь была адной з краін, куды стараверы ўцякалі ад праследавання маскоўскіх улад. Найбуйнейшыя пасяленні старабрадцаў у Беларусі склаліся і да нашага часу захаваліся ў шэрагу раёнаў [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], ўу [[Горад Бабруйск|Бабруйску]] і [[Бабруйскі раён|Бабруйскім раёне]] і г.д. Дзяржаўная мяжа давала абарону ад праследавання, але не заўсёды надзейную: за [[Кацярына II|Кацярынай II]] расійскія войскі ладзілі адмысловыя [[карныя паходы на Ветку]]. На Беларусі стараверы вольна друкавалі кнігі ў [[Горад Гродна|Гродне]], [[Горад Вільнюс|Вільне]], [[Горад Супрасль|Супраслі]], [[Горад Магілёў|Магілёве]]; тыя кнігі потым таксама таемна распаўсюджваліся ў Расіі, дзе былі забаронены.
 
Старабрадцы ў Беларусі ўтвараюць адмысловую [[этнаканфесійная група|этнаканфесійную групу]] рускіх, якая выразна ўсведамляе сваю самастойнасць ад астатніх рускіх (як тых, што жывуць у Расіі, так і тых, што прыехалі ў Беларусь). У якасці этноніма адзначана выкарыстанне тэрміна «маскаль», (прынамсі — на Віцебшчыне) — як навакольнымі беларусамі, так і ў якасці саманазвы. На поўдні Беларусі беларускае атачэнне выкарыстоўвае абразлівы тэрмін «кацап» (ка(к)цап — «цап» па-ўкраінску казёл, таму што стараверы прынцыпова не галіліся і нават не стрыглі бароды і вусы), які ў апошнія часы некаторымі нашчадкамі старавераў выкарыстоўваецца таксама як саманазва.
Радок 26:
Стараверы захоўвалі архаічныя рускія гаворкі (у тым ліку даследчыкі адзначалі адмысловыя маскоўскія архаічныя рысы), якія не зазналі наступных змен, характэрных для рускай мовы і гаворак метраполіі. Але затое — трапілі пад беларускі ўплыў (а месцамі адбыўся і поўны пераход на беларускую мову, пры захаванні нацыянальнага самаўсведамлення).
 
Цікава, што найбольш развітыя, найбольш разнастайныя формы [[Вышыўка|беларускіх узораў]] на рушніках фіксуюцца акурат у тых мясцінах ([[Горад Ветка|Ветка]], раён Лепельшчыны), дзе захоўваюцца пасяленні старавераў.
 
== Гл. таксама ==