Ала ад-Дзін Мухамед II: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
== Біяграфія ==
Кіраванне Мухамеда II пачалося з вайны з [[Гурыды|Гурыдамі]], якія захапілі буйны горад [[Мерв, старажытны горад|Мерв]] иіі амаль без бою занялі [[Абіверд]], [[Серахс]] і [[Ніса|Нісу]], узялі [[Нішапур]] і паланілі брата [[харэзмшах]]а, якога адправілі ў [[горад Герат|Герат]]. Аблажыўшы [[горад Герат|Герат]], войскі Мухамеда на працягу месяца спрабавалі прарваць яго абарону. Толькі пасля атрымання водкупу харэзмшах зняў аблогу. У гэты час на дапамогу кіраўніку [[Гурыды|Гурыдаў]] з [[Індыя|Індыі]] падышлі войскі яго брата — [[Шыхаб ад-Дзін]]а. Пасля досыць кровапралітнай бітвы харэзмійцам прыйшлося адступіць. Пераследваючы войскі Мухамеда II, Шыхаб ад-Дзін акружыў харэзмійскую сталіцу [[Гургандж]], абаронай якой кіравала маці шаха — царыца [[Тэркен-хатун]], дачка аднаго з ханаў [[кіпчакі|кіпчакаў]]. Пры падтрымцы [[каракітаі|каракітаяў]] Мухамеду ўдалося выцесніць [[Гурыды|Гурыдаў]] па-за межы [[Харэзм]]а і заключыць мір, аднак яны не пакідалі спроб развязаць вайну. Толькі пасля забойства Шыхаб ад-Дзіна ў [[1206]] годзе гэта небяспека знікла. Гурыдская дзяржава распалася на часткі, якія неўзабаве трапілі ў залежнасць ад [[Харэзм]]а.
 
Пасля перамогі над Гурыдамі Мухамед стаў рыхтавацца да вайны з [[каракітаі|каракітаямі]]. Але ў першай жа бітве каракітаі, якія падкупілі кіраўнікоў [[Харасан]]а і [[Самарканд]]а, разграмілі армію харэзмшаха, пасля чаго Мухамед на некаторы час знік з поля зроку сваіх набліжаных. Толькі ўвесну [[1208]] года Мухамед вярнуўся ў [[Харэзм]]. Умацаваўшы сваю дзяржаву, ён прыступіў да рашучай барацьбы з каракітаямі, абапіраючыся пры гэтым на падтрымку [[мусульмане|мусульман]] каракітайскай дзяржавы, якія ўспрымалі яго як вызваліцеля. У верасні [[1210]] пры бітве на раўніне [[Іламіш]] за [[Сырдар'я]]й [[каракітаі|каракітайскія]] войскі пацярпелі паражэнне. У мусульманскім свеце перамога Мухамеда была расцэнена як перамога [[іслам]]у над «нявернымі» і тым самым значна ўзрос аўтарытэт харэзмшаха. У афіцыйных дакументах Мухамеда сталі называць «другім [[Аляксандр Македонскі|Іскандэрам]]» і «султанам [[Ахмад Санджар|Санджарам]]». На яго пярсцёнку з'явіўся надпіс «цень [[Алах]]а на зямлі» — адзін з галоўных тытулаў сельджукскіх цароў.