Свята-Георгіеўская царква (Сітцы): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Георгіеўская царква''' - праваслаўны храм у в. Сітцы Докшыцкага раёна Віцебска...'
 
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Свята-Георгіеўская царква''' - праваслаўны [[храм]] у в. [[Сітцы]] Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
 
== Гісторыя ==
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1913 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Належыць да тыпу крыжова-купальных храмаў са званіцай. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя мае вертыкальную накіраванасць, якая ствараецца дамінантамі 3-яруснай шатровай васьмерыковай званіцы і цыбулепадобнага светлавога барабана з цыбулепадобным купалам. Архітэктурны дэкор уключае какошнікі, аркатуру, лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў.
 
== Інтэр'ер ==
У інтэр'еры ветразі барабана размаляваны выявамі евангелістаў, барабан — апосталаў на небасхіле. Абраз-фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Іосіф з дзіцем» (канец 18 ст.).
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
{{няма катэгорый}}