Царква Святой Ганны (Стоўбцы): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
Вырашаная цэльным прастакутным у плане аб'ёмам пад [[двухсхільны дах|двухсхільным дахам]]. Галоўны фасад завершаны двух'ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай арачнай нішай, фланкіраванай дзвюма парамі [[пілястра]]ў. Яркім дэкаратыўным элементам фасаду з'яўляецца рама, размешчаная над цэнтральным уваходам і вырашанаяя паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — [[квадрат]]а з раскрайаванымі кутамі і квадрата з [[васьмікутнік]]ам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі [[замковы камень|замковымі камянямі]] і [[архівольт]]амі. Фасады рытмічна расчлянёныя арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных [[ліштва]]х і пілястрамі [[дарычны ордар|дарычнага ордара]] ў прасценках, апяразаныя спрошчаным [[антаблемент]]ам.
[[Файл:Iconostasis of Church of Saint Anne in Stoubcy 01.JPG|міні|злева|Інтэр'ер]]
== Інтэр'ер ==
Унутры [[малітоўная зала]] перакрытая люстравым скляпеннем з [[падугі|падугамі]]; сцены апяразаны антаблементам, крапаваныя пілястрамі. Над уваходам зробленыя [[хоры]], падтрыманыя чатырма драўлянымі калонкамі. Алтарная частка вылучаная іканастасам чатырохяруснай сямічасткавай кампазіцыі, расчлянёным канеліраванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазіцыю пяць фігурных [[франтон]]аў з бакавымі [[Валюта, архітэктура|валютамі]]. Арнаментальна-дэкаратыўны акцэнт [[іканастас]]а — разная [[царскія вароты]]. Абразы іканастаса размежаваныя на два [[Ярус, архітэктура|ярусы]] антаблементам з [[трыгліф]]ным [[Фрыз, архітэктура|фрызам]].
[[Файл:Bell Tower and Gates of Church of Saint Anne in Stoubcy.JPG|міні|злева|Брама-званіца]]