Лідскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да [[Цэнтральнабеларускі масіў|Цэнтральнабеларускага масіву]], у межах якога выдзяляецца [[Лідская ступень]]. Зверху залягаюць [[антрапаген]]авыя адклады магутнасцю 80-120 м (у ледавіковых лагчынах да 190 м) сожскага, дняпроўскага, бярэзінскага і беларускага ледавікоўяў. Рэльеф падэшвы антрапагенавых адкладаў расчлянёны старажытнымідалінамі і ледавіковымі лагчынамі. Ніжэй залягаюць [[неаген]]авыя або [[палеаген]]авыя адклады магутнасцю да 20 м, па ўсёй тэрыторыі — [[мелавы перыяд|мелавыя]] да 100 м, на поўначы [[венд]]скія да 150 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 100-200 м ніжэй узроўню. Вядомы радовішчы [[торф]]у ([[Дакудаўскае балота]] і інш.), [[мел]]у (каля в. [[Вялікія Канюшаны]]), пясчана-жвіровага матэрыялу, будаўнічых пяскоў, глін і суглінкаў.
 
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах [[Лідская раўніна|Лідскай раўніны]] і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130—180 м, найвышэйшы пункт — 207 м (за 8 км на поўнач ад Ліды). Агульны нахіл паверхні з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да даліны [[Нёман]]а.
 
Сярэдняя тэмпература студзеня −5,7 °C, ліпеня 17,6 °C, ападкаў 604 мм за год, вегетацыйны перыяд 194 дні.