Цэнтральнабеларускі масіў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Абмежаваны на паўночным усходзе Налібоцкім, на поўдні — Свіслацкім і Ляхавіцкім разломамі і серыяй паўночных прыбартавых разломаў [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]], на захадзе — ізагіпсай паверхні фундамента -200 м. Мае форму кліна, выцягнутага з захаду на ўсход па лініі [[Гродна]]—[[Капыль]], даўжыня 230 км, шырыня асновы 160 км.
 
Паверхня крышталічнага фундамента ў цэнтральнай і усходняйўсходняй частках прыўзнята на [[Бабаўнянскі выступ|Бабаўнянскім выступе]], на паўночных і заходніх схілах апушчана да -200 м. Уяўляе сабой сістэму блокавых падняццяў, складзеную з Мастоўска-Дзятлаўскага блока з больш дробнымі выступамі і Бабаўнянскага выступу.
 
Платформавы чахол складзены з фрагментаў валынскай і валдайскай серый [[венд]]у, якія залягаюць пераважна на паўночных і паўднёвых схілах і ў паніжэннях паміж адносна прыўзнятымі блокамі ў цэнтральнай частцы, а таксама з [[мелавы перыяд|мелавых]], [[палеаген]]авых, [[неаген]]авых і [[антрапаген]]авых адкладаў. На ўсходзе ў ніжняй частцы чахла захаваліся фрагменты палескай серыі сярэдне-верхняга [[рыфей|рыфею]]. Мелавыя і антрапагенавыя адклады залягаюць суцзльнымсуцэльным покрывам. У цэнтральнай і заходняй частцы (Мастоўска-Дзятлаўскі блок) фундамент перакрываецца мелавымі адкладамі, у найбольш прыўзнятай усходняй частцы (Бабаўнянскі выступ) і месцамі ў цэнтральнай — антрапагенавымі.
 
Паводле часу фарміравання Цэнтральнабеларускі масіў як частка Беларускай антэклізы, — структура найбольш старажытнага [[венд]]скага залажэння. Як самастойны выступ у складзе Балтыйскага шчыта яна існавала ў валынскі час. На каледонскім этапе ў сувязі з прагінаннем [[Балтыйская сінекліза|Балтыйскай сінеклізы]], [[Падляска-Брэсцкая ўпадзіна|Падляска-Брэсцкай упадзіны]] і Мазавецка-Люблінскага прагіну Цэнтральнабеларускі масіў канчаткова адасобіўся і ўтварыў ядро [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]].