Максім Танк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др НПГ |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 53:
Бацька Максіма Танка — Іван Хвёдаравіч Скурко (нар. 1882 г.; старэйшы сын Хвёдара Маркавіча), маці — Домна Іванаўна Хвалько (родам з вёскі Задубенне, што ля мястэчка Крывічы). Івану Хвёдаравічу з ранняга юнацтва давялося зведаць цяжкай працы: арандаваў зямлю, шыў боты, ганяў плыты, наймаўся лесарубам, хадзіў на панскі луг капаць канавы. Быў не вельмі пісьменны: толькі адну зіму адвучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў в. Новікі, а потым яшчэ некалькі месяцаў у Мядзельскім народным вучылішчы.
У Івана Хвёдаравіча былі брат Ціхан, сёстры — Соф'я і Хрысціна. Бацька Максіма Танка быў адным з найбагацейшых гаспадароў у вёсцы, яго род меў 60 дзесяцін зямлі. Але ўсё гэта было дзякуючы працы ўсёй вялікай сям'і. Пазней за «кулацкае» паходжанне ў сталінскія часы пад Максім Танка падкопваліся спецслужбы, і раскулачванне ў канцы 1940-х іх сям'ю абмінула толькі таму, што паэт загадаў бацькам тэрмінова ўступіць у калгас<ref name="nn">{{cite web| author =Скурко А. | date =17 верасня 2012 года| url =http://nn.by/?c=ar&i=79959 | title =Дубы Максіма Танка | work = |publisher =[[Наша Ніва (1991)| Наша Ніва]]| accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], увосень 1914 года, Івана Фёдаравіча мабілізавалі ў войска. Ён быў добрым шаўцом, з нагоды чаго быў накіраваны ў шавецкую майстэрню ў [[Пскоў]]. Ад шлюбу з Домнай Іванаўнай меў дзяцей: сыноў Яўгена (Максім Танк) і Фёдара, дачок Веру і Людмілу<ref name="Мядзель" />.
=== Дзяцінства. Школьныя і гімназійныя гады ===
Радок 84:
З 1967 па 1990 з'яўляўся старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1966 па 1986 — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, з 1958 па 1991 — старшыня Рэспубліканскага камітэта савецка-польскай дружбы, з 1991 — старшыня таварыства «Беларусь — Польшча». З 1990 — член Рады СП Беларусі. З 1961 па 1966 — кандыдат у члены ЦК КПБ, з 1966 па 1990 — член ЦК КПБ. З 1947 па 1971 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, з 1969 па 1989 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. З 1963 па 1971 — старшыня Вярхоўнага Савета БССР<ref>{{cite web| author =| date =| url =http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=28467 | title =Максим Танк (Евгений Иванович Скурко) | work = |publisher =ЦНБ НАН Беларуси| accessdate = 8 красавіка 2015| lang =ru}}</ref><ref name="Рагойша" />.
За часам незалежнасці М. Танк не цураўся [[Бела-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]]. Перад смерцю падтрымліваў мову і нацыянальную сімволіку, выступіў супраць вынікаў [[Рэферэндум у Беларусі, 1995|рэферэндуму 1995 года]].<ref
== Творчасць Максіма Танка ==
|