Каралінгская імперыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Эйндховен → Эйндхавен з дапамогай AWB
Радок 126:
Да 800 года кіраўнік Франкскай дзяржавы [[Карл Вялікі]] стварыў магутнае каралеўства, якое ўключала ў сябе тэрыторыю сучасных Францыі, Германіі, Італіі, а таксама шэрагу іншых сучасных дзяржаў Еўропы. 25 снежня 800 года [[Папа Рымскі]] [[Леў III, Папа Рымскі|Леў III]] на святочнай імшы, якая праходзіла ў [[сабор Святога Пятра|саборы Святога Пятра]] ў [[Рым]]е каранаваў Карла імператарскай каронай як рымскага імператара. У выніку было абвешчана пра аднаўленне [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]], што знайшло адлюстраванне ў афіцыйным тытуле, які з гэтага часу насіў Карл: імператар Рымскай імперыі. Такім чынам франкскае каралеўства апынулася ператворана ў імперыю, якую па назве дынастыі ў гістарыяграфіі называюць Каралінгскай.
 
Імператары [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]] (імператары Усходу, {{lang-fr|Empereur d'Orient}}), якія самі лічылі сябе пераемнікамі [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]], спачатку адмовіліся прызнаць імператарскі тытул за Карлам. Толькі ў [[812]] годзе візантыйскі імператар [[Міхаіл I Рангаві]] фармальна прызнаў новы тытул імператара ў разліку на падтрымку Захаду ў барацьбе з [[Балгарыя|Балгарыяй]]й, якая разграміла візантыйская войска ў [[811]] годзе. За прызнанне свайго імператарскага тытула Карл саступіў Візантыі [[Венецыянская рэспубліка|Венецыю]] і [[Далмацыя|Далмацыю]]. Аднак прызнанне гэтага тытула аспрэчвалася Візантыяй у [[XII стагоддзе|XII]] і [[XIII]] стагоддзях.
 
[[Людовік I Набожны]], сын Карла, які ў 814 годзе атрымаў у спадчыну імперыю, жадаючы замацаваць спадчынныя правы сваіх сыноў, апублікаваў у ліпені 817 годзе ў [[Ахен]]е «Акт аб парадку ў Імперыі» (''[[Ordinatio imperii]]''). У ім старэйшы сын Людовіка, [[Лотар I]], аб'яўляўся суправіцелем бацькі з тытулам су-імператара і атрымліваў у кіраванне значную частку Франкскага каралеўства: ([[Нейстрыя|Нейстрыю]], [[Аўстразія|Аўстразію]], [[Герцагства Саксонія|Саксонію]], [[Цюрынгія|Цюрынгію]], [[Алеманія|Алеманію]], [[Септыманія|Септыманію]], [[Праванс]] і Італію). Іншыя сыны Людовіка таксама атрымалі надзелы: [[Піпін I, кароль Аквітаніі|Піпін I]] — [[Каралеўства Аквітанія|Аквітанію]], [[Герцагства Васконія|Васконію]] і [[Іспанская марка|Іспанскую марку]], [[Людовік II Нямецкі|Людовік II]] — [[Баварыя|Баварыю]] і [[Герцагства Карынтыя|Карынтыю]]. Аднак на граматах імя Лотара сустракаецца побач з бацькаўскім толькі з [[825]] года. Каранаваны імператарскай каронай Лотар быў [[5 красавіка]] [[823]] года папам [[Пасхалій I, Папа Рымскі|Пасхаліем I]] у саборы Святога Пятра ў Рыме.
Радок 138:
{{Main|Сярэдзіннае каралеўства|Італія, сярэдневяковае каралеўства|Каралеўства Латарынгія|Каралеўства Праванс}}
[[Выява:Carolingian empire 855.svg|thumb|left|250px|[[Прумскі дагавор, 855|Прумскі падзел]] каралеўства Лотара I у 855 годзе]]
Паводле Вердэнскага дагавора Лотар атрымаў у кіраванне так званае Сярэдзіннае каралеўства, у якое акрамя Італіі ўвайшлі [[Праванс]], [[Бургундскае каралеўства|бургундскія]] землі паміж [[Рона|Ронай]]й і [[Альпы|Альпамі]], землі на правым беразе Роны да Юзэ, [[Віўе]] і [[Ліён]]а, тэрыторыя будучага [[Герцагства Бургундыя|Бургундскага герцагства]] па абодва бакі [[Рака Юра|Юры]] да [[Арэ]] з аднаго боку і Соны — з іншага, мазельскую зямлю ад саксонскай мяжы да вусця [[Шэльда|Шэльды]], і зямлю [[фрызы|фрызаў]] паміж вусцямі Рэйна і [[Везер|Везера]]а. Акрамя таго Лотар захоўваў тытул імператара, які, фактычна, апынуўся прывязаным да тытула караля Італіі.
 
Сярэдзіннае каралеўства апынулася недаўгавечным. Ужо пасля смерці Лотара ў [[855]] годзе паводле [[Прумскі дагавор, 855|Прумскага дагавора]] яно распалася на 3 каралеўствы: [[Італія, сярэдневяковае каралеўства|Італьянскае]], [[Каралеўства Латарынгія|Латарынгскае]] і [[Каралеўства Праванс|Праванскае]], якія дасталіся тром сынам Лотара — [[Людовік II, кароль Італіі|Людовіку II]], [[Лотар II, кароль Латарынгіі|Лотару II]] і [[Карл, кароль Праванса|Карлу]].
Радок 153:
 
[[Выява:843-870 Europe.jpg|thumb|350px|Раздзел дзяржавы Лотара II па Мерсенскім дагаворы]]
У склад Латарынгскага каралеўства ўвайшлі самыя вядомыя часткі каралінгскай імперыі. Тут знаходзіўся імперскі горад Ахен, царкоўныя рэзідэнцыі [[Кёльн]] і [[Трыр]], а таксама вядомыя сваімі вінаграднікамі раёны па [[Рэйн]]е і [[Мозель|Мозелі]]. Таксама ў каралеўства ўваходзілі [[Саар]], [[Люксембург]], [[Валонія]], [[Ніжні Рэйн]] і поўдзень [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] у вобласці [[Маастрыхт]], [[ЭйндховенЭйндхавен]], [[Брэда]]. У [[863]] год, пасля смерці свайго малодшага брата Карла Праванскага, Лотар атрымаў у спадчыну частку яго земляў — [[Ліён]], [[В'ен]], [[Грэнобль]], [[Юзес]].
 
Пасля смерці Лотара ў [[869]] годзе Латарынгія стала прадметам разладаў паміж Заходне-Франкскім і Усходне-Франкскім каралеўствамі.
Радок 251:
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
 
[[Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы]]
[[Катэгорыя:Перыяд Каралінгаў]]