Іпацій Пацей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, стылявыя змены
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47:
| Commons = Ipaci Paciej
}}
'''Іпацій Пацей''', свецкае імя '''Адам Львовіч Пацей''' ({{ДН|12|4|1541}}, сядзіба Ражанка Берасцейскага пав. Падляшскага ваяв.  — {{ДС|18|7|1613}})  — царкоўны і дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], пісьменнік-палеміст.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 54:
Па вяртанні на радзіму служыў да [[1572]] пры двары [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]]. 3 [[1566]] берасцейскі пісар земскі, у [[1569]] пасол на сойм. З 1580 берасцейскі земскі суддзя, з [[1588]] [[берасцейскі кашталян]] і сенатар Рэчы Паспалітай. У 33-гадовым веку пакінуў [[Кальвінізм|кальвінскае веравызнанне]] і вярнуўся ў [[праваслаўе]]. Каля 1590 выступіў ініцыятарам стварэння Берасцейскага брацтва, пры якім адчыняецца школа і шпіталь.
 
Пасля смерці жонкі (1592) прыняў [[манаства]] пад імем Іпацій (красавік [[1593]]). 3 мая 1593 [[Уладзімірскія епіскапы|епіскап уладзімірскі]] (г. [[Уладзімір-Валынскі]]). У 1593 ўключаецца ў распрацоўку прынцыпаў яднання [[Праваслаўная царква|Праваслаўнай Царквы]] і [[Каталіцкі Касцёл|Каталіцкага Касцёла]]. Пасля папярэдніх узгадненняў і ўдакладненняў, аб чым вядома з нерапіскі тых часоў, I. Пацей дамогся, каб праваслаўны сабор 1594, які праходзіў у Брэсце, большасцю галасоў прыняў Саборную грамату (2 снежня 1594), у якой былі вызначаны асноўныя мэты аб'яднання. І. Пацей, маючы на мэце прыцягнуць да справы [[царкоўная унія|царкоўнай уніі]] як мага больш прыхільнікаў, піша і выдае твор «Унія, або Выклад галоўных артыкулаў лучнасці грэкаў з Касцёлам Рымскім» (Вільня, 1595). Восенню 1595 разам з [[Кірыла Цярлецкі|Кірылам Цярлецкім]] і вялікай дэлегацыяй у складзе свецкіх і духоўных асоб, едзе да [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]]. 23 снежня 1595 у святочнай атмасферы дэлегацыю прымае [[Клімент VIII, Папа Рымскі|Клімент VIII]]. I. Пацей і К. Цярлецкі, выконваючы даручэнне сабора, прысягнулі Папу Рымскаму, за сябе і за іншых, на вечнае злучэнне Усходняй Царквы Рэчы Паспалітай (Кіеўскай мітраполіі) з Каталіцкай Царквой пад уладай Апостальскага пасаду ў Рыме. Улетку 1596 I. Пацей завяршыў падрыхтоўку да абвяшчэння царкоўнай еднасці. На [[Берасцейскі сабор|Берасцейскім саборы]], што праходзіў 16—18 кастрычніка (6—8  — паводле старога стылю) 1596, адбылося падпісанне пагаднення — [[Берасцейская унія]]. 3 1599 уніяцкі Мітрапаліт Кіеўскі і Усяе Русі.
 
I. Пацей у якасці епіскапа, а з 1600 і уніяцкага мітрапаліта быў надзелены значнымі ўладнымі паўнамоцтвамі. Аднак у змаганні з ідэйнымі апанетамі аддаваў перавагу пісьмоваму слову. У 1597 ён піша «Справядлівае апісанне Берасцейскага сабора» (Вільня, 1597), якое з'яўлялася разгорнутым адказам на «Апокрысіс» [[К. Філалет]]а. На старонках твора I. Пацей аргументаваў, што падпісанне Уніі не супярэчыла царкоўнаму праву і свецкім законам ВКЛ і адбывалася належным чынам, а сабор праводзіўся ў адпаведнасці з даўнімі традыцыямі. У 1598 з'явілася вострае публіцыстычнае пасланне I. Пацея да князя [[Канстанцін Астрожскі|К. Астрожскага]]. Палемічны талент I. Пацея выявіўся падчас літаратурных дыскусій з Клірыкам Астрожскім у 1598—99 г. Вядомасць атрымалі канцэптуальныя працы «Гармонія, або Згода веры, сакраментаў і цырымоній святой Усходняй Царквы з Касцёлам Рымскім» (Вільня, 1608) і «Адказ на ліст Мялеція, александрыйскага патрыярха» (1600). У іх пісьменнік на новым тэарэтычным узроўні паказаў, што Усходняя царква «з усімі яе цырымоніямі» вельмі блізкая да Касцёла. На пачатку XVII ст. I. Пацей шмат выступаў з пропаведзямі і казаннямі. Як правіла, прамаўляў на беларускай мове.
Радок 67:
Для мастацкага метаду I. Пацея характэрна сінкрэтычнае спалучэнне антычных, заходнераманскіх і грэка-візантыйскіх мастацка-эстэтычных традыцый, з глыбіннай арыентацыяй на традыцыйную беларускую культуру, перадусім, гутарковую народную мову з яе лексіка-фразеалагічным багаццем і асаблівым марфалагічна-сінтаксічным каларытам.<ref>І. Саверчанка (2010)</ref>
 
Творы I. Пацея ідэйна і тэматычна шматпланавыя. У іх дамінуе царкоўна-рэлігійная і маральна-філасофская праблематыка —тэалагічныя і хрысталагічныя матывы (непадзельнасць Святой Тройцы, выпраменьванне Святога Духа, богачалавечая прырода Хрыста), хрысціянская антрапалогія (сэнс чалавечага жыцця, шлях да Бога, маральны імператыў і аналіз чалавечых учынкаў у святле антынамічных катэгорый: «шчырасць  — хлуслівасць», «пакорлівасць  — пыхлівасць», «вернасць  — адступніцтва»), сатэрыялогія (Чысцец і Мытарства, Пекла і Нябеснае Царства), эклесіялогія (сапраўдная вера і ерасі ў царкве), дэманалогія (вядзьмарства, паганскія багі, панаванне Антыхрыста). Шырока асвятляюцца тэмы Суднага дня, царкоўных цырымоній (абедня, вячэрня, павячэрніца, паўночніца, ютрань, славаслоўе, першая гадзіна, трэцяя гадзіна, шостая гадзіна, дзевятая гадзіна), Тайнаў Хрыстовых (Хрышчэнне, Мірапамазанне, Еўхарысція, або Цела і Кроў Хрыстовы, Пакаянне, Чыны святарства, Алеяпамазанне, Жаніцьба), пастоў, абразоў і выяў Бога, святых мошчаў, каляндарнай рэформы.
 
У публіцыстыцы І. Пацея ўздымаецца найвастрэйшая для яго часу праблема ўзаемадачыненняў паміж свецкай і духоўнай уладамі. Пісьменнік у рэзкай форме выказаўся супраць намераў свецкіх паноў, магнатаў непадзельна кіраваць святарамі. Дыктат над духоўнымі асобамі недапушчальны, меркаваў I. Пацей, бо гэта знявага царквы, невыкананне Божай навукі, здзек з запаветаў Хрыста. Сутнасць яго дактрыны ў тым, каб духоўныя справы цалкам залежалі ад волі святароў, вырашаліся выключна духоўнымі асобамі, а свецкія людзі ішлі за імі без ваганняў, «бо лепш ведае пастыр, што авечкам карысней».
 
На старонках твораў знайшла адлюстраванне праблема сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства. I. Пацей выступіў у абарону ідэі грамадскага дыялога, паразумення станаў. Ён асуджаў анархію, хаос. Сацыяльныя супярэчнасці, канфесійныя непаразуменні ды міждзяржаўныя канфлікты, паводле яго пераканання, лепш за ўсё пераадольваць мірным шляхам  — праз перамовы і ўзаемныя саступкі.
 
І. Пацей, бадай, першым у гісторыі нацыянальнай публіцыстычнай літаратуры сфармуляваў ідэю роўнасці грамадзянскіх і палітычных правоў для людзей свецкага і духоўнага станаў. Пісьменнік вызначыў асноватворныя прынцыпы міжканфесійнага дыялога, у першую чаргу паміж вернікамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Лейтматыў яго твораў  — гуманістычная ідэя блізкасці, адзінства, адсутнасць грунту для нянавісці.
 
== Бібліяграфія ==
Прапаведніцкія творы І. Пацея на старабеларускай мове былі сабраны і выдадзены ў 1677, у 1714  — перавыдадзены на польскай мове ў [[Горад Супрасль|Супраслі]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Кішка Л. Жыцьцяпіс Іпація Пацея: Пер. з пол. // Спадчына. 1998. №  4.
* Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі  — Мінск: Кнігазбор, 2010.  — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/lauryk/Лаўрык_Ю._Іпаці_Пацей.html Лаўрык Юрась. Іпаці Пацей // Спадчына №2№ 2-1992. С. 58-65. ] // на [[pawet.net]]
* С. А. Падокшын. Іпацій Пацей: царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. — Мн.: Беларуская навука, 2001. {{nowrap|— 118 с.}} ISBN 985-08-0393-2.
* {{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}