Розніца паміж версіямі "Павел Пятровіч Валошын"

+
(дапаўненне, катэгорыя)
(+)
{{Цёзкі2|Валошын}}
{{Палітык
| Імя = Павел Пятровіч Валошын
| Подпіс =Павел Пятровіч Валошын
| Імя пры нараджэнні =
| Дата нараджэння = 10.7.1891 (28.6)
| Месца нараджэння =
| Месца нараджэння =в. [[Вёска Гаркавічы|Гаркавічы]] [[Сакольскі павет|Сакольскага павета]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (цяпер [[Падляскае ваяводства]], [[Польшча]])
| Дата смерці = 3.11.1937
| Месца смерці = [[Сандармох]] (Мядзвеж'ягорскі раён, [[Карэлія]], Расія)
| Грамадзянства = {{Сцяг|Расійская імперыя}}→{{Сцяг|СССР}}
| Утварэнне =
| Сайт =
}}
{{Цёзкі2|Валошын}}
'''Павел Пятровіч Валошын''' ({{ДН|10|7|1891|28|6}}, в. [[Вёска Гаркавічы|Гаркавічы]] [[Сакульскі павет|Сакульскага павета]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] (цяпер [[Падляскае ваяводства]], [[Польшча]]) — {{ДС|3|11|1937}}, [[Сандармох]], Карэла-Фінская АССР, цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, [[Карэлія]], Расія<ref>[http://visz.nlr.ru/person/10 Возвращенные имена. Книги памяти России {{ref-ru}}]</ref>) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
== Біяграфія ==
 
У 1908—1912  гг. працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 годзе прызваны ў войска. Удзельнічаў у [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]], быў паранены, трапіў у нямецкі палон<ref name="БС"/>. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] служыў міліцыянерам у [[Горад Екацярынаслаў|Екацярынаславе]]. У жніўні 1919 у [[Антон Іванавіч Дзянікін|дзянікінскай арміі]]. Потым ваяваў на баку [[РСЧА|Чырвонай Арміі]] (у атрадзе [[Рыгор Іванавіч Катоўскі|Р. Катоўскага]]).
 
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918 - 1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], потым у [[Беларуская партыя незалежных сацыялістаў|Беларускую партыю незалежных сацыялістаў]]<ref name="БС"/>. 31 ліпеня 1923  г. абраны дэпутатам польскага сейма<ref name="БС"/> (замест знятага і высланага з краіны [[Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі|Уладзіміра Каліноўскага]]), увайшоў у [[Беларускі пасольскі клуб]].
 
Стаў адным з заснавальнікаў [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|БСРГ]]<ref name="БС"/>, у 1926—1927  гг. член яе ЦК. У 1926  г. увайшоў у [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927  г.; на працэсе над грамадоўцамі («[[працэс 56-ці]]») асуджаны на 12 гадоў турмы<ref name="БС"/>. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932  г. у СССР<ref name="БС"/>.
 
Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сакавіка 1933  г. у Мінску. Працаваў у [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы]] і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1 верасня 1933  г. у Мінску па адрасе: Падгорны завулак, д. 4, кв. 1 па справе «[[Беларускі нацыянальны цэнтр, справа|Беларускага нацыянальнага цэнтра]]». 9 студзеня 1934  г. Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пакаранне адбываў на Салаўках, 9 кастрычніка 1937  г. Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, [[Карэлія]], Расія)<ref>Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937–19381937—1938 роках: В 2 т.&nbsp;— 2-е вид., доопрац. і доп.&nbsp;— Київ: Сфера, 2003. {{ref-uk}}</ref>.
 
Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ Беларусі]].
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|3|2|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937–19381937—1938 роках: В 2 т.&nbsp;— 2-е вид., доопрац. і доп.&nbsp;— Київ: Сфера, 2003. {{ref-uk}}
 
{{DEFAULTSORT:Валошын Павел Пятровіч}}