Пціч (рака): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: be-x-old:Пціч
Радок 10:
 
== Агульнае ==
Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад в. Нарэйкі Дзяржынскага р-на, вусце за 1 км на ўсход ад в. [[Багрымавічы]] Петрыкаўскага р-на. Верхняе цячэнне ў межах [[Мінскае ўзвышша|Мінскага ўзвышша]], сярэдняе — на захадзе [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]], ніжняе — на нізіне [[Прыпяцкае Палессе]]. Разводдзе ў канцы сакавіка, у верхнім цячэнні каля 40 сутак, у ніжнім 84 сутак. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Свіслач праз Цітаўку і Трэмлю. Каля в. Лучыца Петрыкаўскага р-на (60 км ад вусця) найболыпы расход вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915).
 
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 участкі: верхні (ад вытоку да в. Дараганава Асіповіцкага р-на, 203 км) і ніжні (ад в. Дараганава да вусця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапецападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Пойма двухбаковая, яе шырыня да в. Гарадзішча Мінскага р-на ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля в. Пясчанка Асіповіцкага р-на да 5 км.