Розніца паміж версіямі "Мастацкая гімнастыка"

афармленне
(афармленне)
(афармленне)
'''Мастацкая гімнастыка''' — алімпійскі від спорту, якім у асноўным займаюцца жанчыны. Яго сутнасць складаецца з выканання складаных гімнастычных практыкаванняў пад музычны акампанемент.
 
Мастацкая гімнастыка ўяўляе сабой спалучэнне балета, гімнастыкі, танцаў і тэатральнага відовішча. У час выступленняў гімнасткі выкарыстоўваюць такія прадметы, як скакалка, мяч, стужка, [[Абруч, мастацкая гімнастыка|абруч]] і булавы. Раней выступленні паказваліся пад фартеп'яна, зараз часцей за ўсё выкарыстоўваюць аркестравыя фанаграмы. Кожнае выступленне павінна цягнуцца менш за 1,5 хвіліны.
 
Першыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы былі праведзены ў [[СССР]] у 1940 годзе. Першы чэмпіянат свету быў ў 1963 годзе ў [[Будапешт|Будапешце]]. Рашэнне аб уключэнні спорту ў праграму Алімпійскіх гульняў было прынята ў 1980 годзе, а першыя Алімпійскія гульні, у якіх была прадстаўлена мастацкая гімнастыка, прайшлі ў [[Лос-Анджэлес]]е ў 1984 годзе. Групавыя выступленні былі ўключаны ў праграму ў 1996 годзе.