Беларуская канферэнцыя (1918): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Udzielniki Biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|thumb|Удзельнікі канферэнцыі]]
'''Беларуская канферэнцыя''' — канферэнцыя, адбылася [[25 студзеня|25]]—[[28 студзеня]] [[1918]] у [[Вільня|Вільні]]. Склікана Арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных сацыяльных колаў і беларускіх арганізацый з акупіраванай Германіяй тэрыторыі Беларусі.
 
Правядзенне канферэнцыі было выклікана падзеямі ў Расіі ([[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкі пераварот 1917]]), ва ўсходняй частцы Беларусі ([[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускі з'езд]], антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупіраванай германскімі войскамі (абвяшчэнне Літоўскай Рэспублікі ў снежні 1917). У сувязі з гэтьм узнікла неабходнасць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацый, «апрацаваць асновы беларускага народнага прадстаўніцтва» і «палажыць першы камень пад будоўлю нашай гасударственнай будучыні». 3 прычыны таго, што германскія акупацыйныя ўлады і [[Літоўская Тарыба]] падазрона ставіліся да беларускага вызваленчага руху, Арганізацыйны камітэт у сваёй абвестцы прапанаваў склікаць падрыхтоўчую нараду, якая, «разгледзеўшы сучаснае палітычнае палажэнне і вырабіўшы сабе ясны погляд на яго, павінна апрацаваць асновы арганізацыі беларускага народнага прадстаўніцтва».