Вожык (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Асноўныя рубрыкі: тэхнічная праўка
Радок 59:
Пабачылі свет кнігі перакладнога гумару (пісьменнікаў рэспублік СССР, жарты народаў сацыялістычных краін і інш.) — „Украінскі гумар“ (1957), „У нас у гасцях сябры“ (1962), „Усмешкі сяброў“ (1964), „Крокодил“ — наш госць» (1965), «Літоўскі гумар» (1966), «Бочачка вінароба» (1967), «Як быў створаны кенгуру» (1968), «Мора па калені» (1969), «Кракадзіл-82» (1982), «Тарас на Парнасе» (2003) і іншыя, беларускага народнага гумару — «Мужык і баба» (1957), «Народныя ўсмешкі» (1961), «Смейцеся на здароўе!» (1987), «На вясёлай хвалі» (1988). Выйшаў зборнік сатыры і гумару Заходняй Беларусі (1920—1939) — «Гэй, смалі, страляй, маланка!» (1989).
 
Надрукаваны таксама першыя кнігі сатыры і гумару аўтараў: [[Іван Архіпавіч Аношкін|Івана Аношкіна]] «Лішні мінус» (1959), [[Лідзіі Арабей]] «Кватэра № 3» (1961), [[Васіль Маеўскі|Васіля Маеўскага]] «На чыстую ваду» (1962), [[Георгій Фёдаравіч Юрчанка|Георгія Юрчанкі]] «Распрэжаны Пегас» (1965), [[Захар Якаўлевіч Бірала|Захара Біралы]] «Смех і радасць вёскі» (1929), [[Уладзімір Рыгоравіч Правасуд|Уладзіміра Правасуда]] «Бабрыная справа» (1973), [[Язэп Ядловец|Язэпа Ядлоўца]] «Адзінаццатая запаведзь» (1977), [[Іван Курбека|Івана Курбекі]] «Абы здароўе» (1979), [[Васіль Найдзін|Васіля Найдзіна]] «Мужчынскія сакрэты» (1981), [[Уладзімір Мацвеенка|Уладзіміра Мацвеенкі]] «Лекі без аптэкі» (1987), [[Мікалай Каралёў|Мікалая Каралёва]] «Штатны кум» (1989), [[Уладзімір Ермалаеў|Уладзіміра Ермалаева]] «Хто не смяецца, той не есць!» (1994), [[Юлія Францаўна Зарэцкая|Юліі Зарэцкай]] «Шчаслівыя людзі» (2011) і інш. У выданнях змяшчаюцца біяграфічныя даведкі пра аўтараў і сяброўскія шаржы.
 
== Галоўныя рэдактары ==