Розніца паміж версіямі "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія"

няма тлумачэння праўкі
 
У 1925 г. да інстытута далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў [[Мінск]]у ў 1922 г.) і на яго базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (БСГА). У 1931 г. акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 г. яны зноў аб'яднаны ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 г. перайменаваны ў БСГА.
 
== Будынкі ==
Комплекс будынкаў [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі]] размешчаны ў паўночнай частцы г. [[Горкі]] ([[Магілёўская вобласць]]).
 
24.4.1836 г. [[сенат Расійскай імперыі|сенат]] зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Яна стала асновай для стварэння адной з першых вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. У [[1837]] г. адбылася ўрачыстая закладка будынку школы (цяпер корпус № 4). Да 1840 г. пастаўлена 35 будынкаў.
 
Комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Другой сусветнай вайны старыя будынкі (корпус № 4, бібліятэка, адміністрацыйны, прафесарскі, фізіка-хімічны, таксатарскі карпусы, дзіцячы садок) і пабудаваныя ў 1960—[[1980-я]] гады новыя карпусы (галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, [[Палац культуры]]). Будынкі знаходяцца ў маляўнічым [[пейзажны парк|пейзажным парку]], злучаныя добраўпарадкаванымі і азялененымі вуліцамі. З усходу парк агінае р. [[Капылка]], якая ўтварае ў паўночнай частцы комплексу [[сажалка|сажалк]]у ("[[Ніжняе возера]]") з маляўнічым [[бяроза]]вым гаем на беразе. На паўночна-ўсходняй ускраіне размешчаны рэгулярны, радыяльнай планіроўкі [[пладовы сад]] вучэбнай гаспадаркі акадэміі.
 
Корпус № 4 пабудаваны ў цэнтральнай частцы ў стылі [[класіцызм]]у. Галоўны фасад трохпавярховага прамавугольнага ў плане аб'ёму вылучаны [[порцік]]ам з васьмю трохчвертнымі [[калона]]мі [[дарычны ордар|дарычнага ордара]]. Будынак бібліятэкі перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў паўднёва-ўсходняй частцы ў стылі [[канструктывізм]]у. двухпавярховы, складанай у плане формы. Адміністрацыйны корпус пабудаваны ў цэнтры ў пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Прафесарскі таксатарскі і фізіка-хімічны карпусы, дзіцячы садок пабудаваны ў паўночнай частцы ў пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] двухпавярховыя будынкі.
 
Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.
 
== Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі ==
* [[Міхаіл Васілевіч Рытаў]], вучоны-аграном
* [[Віталь Георгіевіч Стралкоў]] (1930—2000), вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар. У 1977—1998 гг. загадчык кафедры кормавытворчасці.
 
== Гл. таксама ==
* [[Будынкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі]]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|}}
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 1996. — С. 429.
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997. — С. 367—368.