Юрый Уладзіміравіч Андропаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
Радок 194:
Андропаў пачаў умеранае і асцярожнае чышчанне партыйнага і дзяржаўнага апарата, улучаючы органы бяспекі. За пятнаццаць месяцаў яго кіравання былі зменены 18 міністраў СССР, пераабраны 37 першых сакратароў абкамаў КПСС. Андропаў стаў збіраць каманду дзеячаў паплечнікаў. Ён увёў у вышэйшае кіраўніцтва рэгіянальных дзеячаў: [[Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў|М. С. Гарбачова]], {{нп3|Ягор Кузьміч Лігачоў|Я. К. Лігачова|ru|Лигачёв, Егор Кузьмич}}, {{нп3|Віталь Іванавіч Варатнікоў|В. І. Варатнікова|ru|Воротников, Виталий Иванович}}, {{нп3|Мікалай Іванавіч Рыжкоў|М. І. Рыжкова|ru|Рыжков, Николай Иванович}}, [[Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў|В. М. Чэбрыкава]], [[Гейдар Аліеў|Г. А. Аліева]], {{нп3|Рыгор Васільевіч Раманаў|Р. В. Раманава|ru|Романов, Григорий Васильевич}} і інш.
 
У пачатку 1983 года Ю. У. Андропаў даручыў М. С. Гарбачову і М. І. Рыжкову пачаць падрыхтоўку эканамічнай рэформы. Да распрацоўкі партыйна-дзяржаўнага курса былі прыцягнуты бачныя навукоўцы: акадэмікі {{нп3|[[Абел Гезевіч Аганбегян|А. Г. Аганбегян|ru|Аганбегян, Абел Гезевич}}]], {{нп3|Георгій Аркадзьевіч Арбатаў|Г. А. Арбатаў|ru|Арбатов, Георгий Аркадьевич}}, {{нп3|Таццяна Іванаўна Заслаўская|Т. І. Заслаўская|ru|Заславская, Татьяна Ивановна}}, А. Ц. Багамолаў, дактары эканамічных навук {{нп3|Леанід Іванавіч Абалкін|Л. І. Абалкін|ru|Абалкин, Леонид Иванович}}, М. Я. Пятракоў і некаторыя іншыя<ref>Б. Н. Земцов, А. В. Шубин, И. Н. Данилевский «История России» [http://wordweb.ru/rustory/79.htm ПОЛИТИКА Ю. В. АНДРОПОВА И К. У. ЧЕРНЕНКО. ВЫВОДЫ]</ref>.
 
Андропаў публікуе праграмны артыкул у часопісе «Камуніст» (№ 3, 1983) — «Вучэнне Карла Маркса і некаторыя пытанні сацыялістычнага будавання ў СССР», у якім выказаў бачанне перспектыў развіцця сацыялізму і грамадскай уласнасці ў СССР. Нарожным каменем артыкула з'яўляецца палажжэнне пра эканомію, пра руплівае выкарыстанне матэрыяльных, фінансавых, працоўных рэсурсаў. І менавіта ў артыкуле гучыць ідэя пра паскарэнне «прагрэсу прадукцыйных сіл»<ref>Андропов Ю. В. Учение Карла Маркса и некоторые вопросы социалистического строительства в СССР//Коммунист. 1983, № 3.</ref>.