Хойніцкі замак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Хойніцкі замак'''. Існаваў y 17—18 ст. y г. Хойнікі Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1-й палове...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:11, 17 лістапада 2016

Хойніцкі замак. Існаваў y 17—18 ст. y г. Хойнікі Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1-й палове 17 ст. князямі Вішнявецкімі. Пазней перайшоў да князёў Прозараў, з 1698 уладанне пана Слушкі, y якога ў 1721 замак выкупіў біскуп Юзаф Парышзвіч.

Апісанне

Займаў невялікую пясчаную дзюну ў забалочанай пойме ракі Квеся. Выцягнутая з поўначы на поўдзень авальная пляцоўка замка (35 х 25 м) была абкружана запоўненым вадой ровам, які з боку мястэчка меў шырыню 28—30 м, з іншых бакоў — 10—18 м. Акрамя таго, быў ахаваны вялікай поймай. На земляным вале стаялі драўляныя абарончыя сцены-гародні, мелася і ўязная вежа з варотамі. Сувязь з горадам ажыццяўлялася па дамбе і драўляным мосце. Паводле інвентара за 1721 год, Хойніцкі замак быў абкружаны парканам, меў 2-павярховую ўязную вежу, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай. Першы паверх вежы займалі ўязны праезд з варотамі і 2 памяшканні, адведзеныя пад турму, на 2-м паверсе зала са шклянымі вокнамі ў драўляных рамах. На ўзроўні 2-га паверха ўкругавую ішоў балкон. На падворку замка размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Хойніцкі замак спыніў існаванне ў 18 ст.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8, С. 42.