Друцкі замак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Друцкі замак'''. Існаваў 14—17 стагоддзях ў сярэдневяковым г. Друцк (каля сучаснай в. Др...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:30, 17 лістапада 2016

Друцкі замак. Існаваў 14—17 стагоддзях ў сярэдневяковым г. Друцк (каля сучаснай в. Друцк Талачынскага раёна Віцебскай вобласці).

Апісанне

Быў абнесены высокім валам і глыбокім ровам. Звесткі пра замак ёсць y дакументах за 1544, 1545 і 1549, y «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) А.Гваньіні. Друцкі замак пастаянна пазначаўся на картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613. Заняпаў, верагодна, y сярэдзіне 17 ст. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654— 67 пра Друцкі замак не ўпамінаецца.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), с. 223.