Жаберскі замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
}}
'''Жаберскі замак''', таксама вядомы як '''замак Вішнявецкіх''' — колішні [[замак]] паблізу [[Вёска Жабер|в. Жабер]] [[Драгічынскі раён|Драгічынскага раёна]], існаваў у [[XVII ст.|XVII]] — пачатку [[XVIII ст.]] Размяшчаўся за 3 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе [[Рака Ясельда|р. Ясельды]], цяпер урочышча Замак. Належаў князям [[Род Дольскіх|Дольскім]]<ref name="Волк">''Волкаў М.''…</ref>, затым князям [[Род Вішнявецкіх|Вішнявецкім]].<ref name="АрхБел">''Ткачоў М.'' Жаберскі замак // Архітэктура…</ref>
== Аписанне ==
 
Прамавугольнае ў плане ўмацаванне (плошча каля 1,5 га) было акружана з трох бакоў вадзяным ровам (шырыня да 20 м, глыбіня 5 м), а з захаду — ракой. Умацаваны высокім [[земляны вал|земляным валам]] з [[бастыён]]амі на вуглах і [[дуб]]овым [[частакол]]ам. З наваколлем злучалася [[брама]]й і [[мост]]ам.<ref name="АрхБел"/> На тэрыторыі замка знаходзіліся два мураваных будынкі (або драўляныя на падмурках) — на думку М. Волкава, напэўна, палац і брама<ref name="АрхБел"/> (ці парахавы пограб)<ref name="Волк"/>.
 
Замак пабудаваны прыкладна ў канцы XVI — 1-й палове XVII ст., пасля войнаў [[Казацка-сялянская вайна, 1648—1651|1648—1651]] і [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667|1654—1667]] гадоў быў значна мадэрнізаваны. У 2-й палове XVII ст. замак быў адной з цэнтральных рэзідэнцый Дольскіх, у прыватнасці [[Ян Караль Дольскі|Яна Караля Дольскага]], які, мусіць, і займаўся яго мадэрнізацыяй. У канцы XVII ст. замак перайшоў да Вішнявецкіх. У 1706 годзе ў ходзе [[Паўночная вайна 1700—1721 гадоў|Паўночнай вайны]] (1700—1721)<ref name="АрхБел"/> захоплены і разбураны шведамі на чале з Карлам ХІІ. Пазней не аднаўляўся і не выкарыстоўваўся.<ref name="Волк"/>
== Сучаснасць ==
 
Збярогся фундамент брамы. Тэрыторыя замка, у т.л. падмуркі будынкаў, моцна церпяць ад «чорных капацеляў».<ref name="Волк"/>