Міхал Карыцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 7:
|Імя пры нараджэнні=
|Псеўданімы=
|Дата нараджэння=1714
|Месца нараджэння=
|Дата смерці=1781
|Месца смерці=
|Грамадзянства=
|Род дзейнасці=[[паэт]], педагог
|Гады актыўнасці=<!-- перыяд творчай актыўнасці, напрыклад, 1802—1870 -->
|Кірунак=<!-- літаратурны кірунак -->
|Жанр=
|Жанр=<!-- жанры, у якіх працаваў -->
|Мова твораў=
|Дэбют=<!--дэбютная кніга -->
|Прэміі=
|Прэміі=<!-- галоўныя прафесійныя прэміі -->
|Узнагароды=<!-- нелітаратурныя ўзнагароды -->
|Lib=
|Lib=<!-- спасылка на сайт Lib.ru -->
|Сайт=<!-- афіцыйны сайт -->
|Вікікрыніцы=
|Вікітэка=<!-- спасылка на Вікітэку -->
}}
{{Цёзкі2|Карыцкі}}
'''Міхал КАРЫЦКІКарыцкі''' ({{ДН|4|9|1714}}, [[Вёска Дзітрыкі, Тарноўскі сельсавет|в. Дзітрыкі]] Лідскага пав. Віленскага ваяв., цяпер {{МН|Лідскі раён|у Лідскім раёне|}}, [[Гродзенская вобласць]]  — {{ДС|10|3|1781}}, {{МС|Мінск||}})  — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] паэт-лацініст [[эпоха Асветніцтва|эпохі Асветніцтва]], [[манах]]-[[езуіт]], педагог, доктар філасофіі. Брат [[Караль Фларыян Карыцкі|К.  Ф.  Карыцкага]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў спадчынным маёнтку Дзітрыкі ў шляхецкай сям'і. Бацьку звалі Аляксандрам, а маці Тарэзай; у элегіі «Да брата Караля» Міхал Карыцкі згадвае таксама сваіх братоў Анупрэя, Луку, Сымона, Андрэя і [[Караль Фларыян Карыцкі|Караля]], найбольш знакаміты з іх быў апошні, які зрабіў вялікі ўклад у распрацоўку тэорыі аратарскага мастацтва, абнаўленне сістэмы адукацыі.
 
Дзіцячыя гады Міхал правёў у маёнтку бацькоў, а затым быў выпраўлены на навучанне ў Бабруйскую езуіцкую рэзідэнцыю, пры якой існавала школа з класамі граматыкі, паэтыкі і рыторыкі. Яшчэ да гэтага прыватна або іншым шляхам ён павінен быў атрымаць пачатковую адукацыю. Выхаванне яго паэтычнага майстэрства адбывалася, відаць, ужо пазней  — у [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] на факультэце філасофіі і тэалогіі.
 
7 чэрвеня 1730 ў [[Вільня|Вільні]] М. Карыцкі ўступае ў [[ордэн езуітаў]]. Паспяхова прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце (1730—31), ён быў накіраваны ў [[Слуцк]] для атрымання педагагічнай адукацыі (1732—33). Тут пазнаёміўся з [[Антоні Адам Скарульскі|Антоніем Скарульскі]], разам з якім потым займаўся мадэрнізацыяй школьнай сістэмы. У 1733 паэт прыехаў у Вільню для вывучэння ў акадэміі курса філасофіі, які доўжыўся тры гады.
 
Пасля вучобы пакінуты ў акадэміі, дзе ў 1736—38 выкладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. У 1738 яго перавялі ў Варшаўскі калегіум, які адміністрацыйна належыў да Літоўскай езуіцкай правінцыі, на пасаду выкладчыка паэтыкі. У гэтым жа калегіуме з 1739 ён становіцца студэнтам тэалагічнага факультэта. У 1742 М. Карыцкі вяртаецца ў Віленскую акадэмію, каб прадоўжыць тут вывучэнне тэалогіі. За год да заканчэння прыняў святарскі сан, а ў 1743 здаў іспыт за курс тэалогіі. Пасля ён мусіў яшчэ год быць у Вільні, каб падрыхтавацца да пастырскай і педагагічнай дзейнасці.
 
У 1744 яго накіроўваюць выкладчыкам паэтыкі і рыторыкі ў [[Мінскі езуіцкі калегіум]]. А ў 1745—46 навуч. годзе ён зноў апынуўся ў Віленскай акадэміі, дзе выкладаў рыторыку і атрымаў ступень магістра філасофіі і вызваленых навук.
Радок 52 ⟶ 53:
 
== Творчасць ==
Міхал Карыцкі  — пачынальнік [[класіцызм]]у як творчага метаду, яго паэзія паўплывала на лацінамоўную паэзію Рэчы Паспалітай эпохі Асветніцтва. Пісаў вершы, казкі, элегіі, пасланні, пародыі [[лацінская мова|лацінскай мовай]].
 
Большасць твораў прысвечана тагачасным грамадскім і культурным дзеячам, мясцовым падзеям. 3 літаратурнага боку найбольш цікавая сярод іх  — эпічная паэма «[[Птушыны сейм]]». Яна напісана з нагоды абрання [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Панятоўскага]] каралём [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у [[1764]] годзе, відаць, адразу ж пасля элекцыі. Паэма ўяўляе разгорнутую алегорыю, дзе кароль паказаны ў выглядзе арла, а выбарчы сойм  — у вобразе птушынага злёту.
 
Вядома 25 вершаваных твораў М. Карыцкага, выдадзеных прыжыццёва: 11 з іх выйшлі асобнымі выданнямі, 12 апублікаваны ў зборніках Яна Яноцкага, а 2  — асобна і ў зборніках Яноцкага. Мяркуючы па ўсім, вершы карысталіся папулярнасцю і выдаваліся вялікімі тыражамі. Творы арганічна ўліваліся ў літаратурны працэс у Рэчы Паспалітай, чыталіся тут, уплывалі на розум і пачуцці сучаснікаў. Першыя з яго датаваных вершаў былі, відаць, «Аўстрыйскі Марс» (1756—57) і «Дыфірамб» (1757), прысвечаныя [[род Радзівілаў|Радзівілам]]. Апошні вядомы паэтычны твор, надрукаваны пры яго жыцці ў 1781, «Песня», адрасаваная [[Кацярына II, імператрыца расійская|Кацярыне II]]. Аўтар элегій «Да Касакоўскага» і «Да брата Караля», прыродаапісальнай оды «Да Зімы». Некаторыя вершы былі апублікаваныя ў зборніку «''Musarum Sarmaticarum specimina nova''» (1771).
 
У панегірыку [[Марцін Пачобут-Адляніцкі|Марціну Пачобуту-Адляніцкаму]] з нагоды абрання яго рэктарам Віленскай акадэміі ў 1780 Карыцкі праслаўляе магутнасць чалавечага розуму і навуку, якая на яго думку, мае боскае паходжанне. У панегірыках Кацярыне II з нагоды прыезду яе ў Беларусь і наведвання [[Полацк]]а ў 1780 паэт выказвае свае пачуцці замілавання родным краем, ганарыцца яго прыгажосцю і багатай гісторыяй, праслаўляе адвечную славянскую раку Дзвіну і старажытны Полацк, куды раіць ён Кацярыне перанесці сваю сталіцу.
Радок 66 ⟶ 67:
 
== Ацэнкі ==
На літаратурным даляглядзе Беларусі [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] постаць новалацінскага паэта Міхала Карыцкага вымалёўваецца рэльефна і важка. У эпоху Асветніцтва, калі Еўропа разам з памкненнем да спасціжэння праўды і гармоніі, да ўсталявання справядлівасці і разумнасці ў грамадскім жыцці, успрыняла спакусу пазітывізму, «вызвалення» ад Бога, Карыцкі не паддаўся плыні, скіраванай на дэсакралізацыю свету, і застаўся паэтам хрысціянскім. Ён паказаў, што розум без веры не можа прывесці да ісціны. Міхал Карыцкі, паэт-філосаф, разумеў філасофію не як абстрактнае мудраванне, а як жыццё паводле спазнанай праўды. Ён прысвяціў сябе школе, хрысціянскаму выхаванню і ўдасканаленню адукацыі.<ref>Жлутка А. Міхал Карыцкі...Карыцкі…</ref>
 
Выказванне паэта [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] [[У. Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]]:
{{пачатак цытаты}}
У памятным 1773 годзе заняпалі ў адну хвіліну ўсе калегіі Літвы і Польшчы. У Мінску на той час рэктарам быў Міхал Карыцкі, чалавек заслужаны перад Ордэнам і навукаю, якога разам з яго братам Каралем, таксама езуітам, Альбертранд называў найпершым рэфарматарам навукі і густу езуітаў менавіта ў Літве. Але езуіты не спяшаліся з рэформаю. Цэнячы асобу Карыцкага, пакінулі яго марнець на ніве прапаведніцтва ў Бабруйску.<ref>Сыракомля У. Добрыя весці. Мн., 1993. С. 412.</ref>
Радок 76 ⟶ 77:
 
== Літаратура ==
* Жлутко А. Міхал Карыцкі  — лацінамоўны паэт Беларусі эпохі Асветніцтва // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1988. №  5.
* Парэцкі Я. Міхаіл Карыцкі. Мн., 1991.
* Анталогія беларускай паэзіі. Т.1. Мн., 1993. С. 125—126.
* {{крыніцы/БіЕ|Корыцкий Михаил}}
* [[Станіслаў Суднік|Суднік С.]] Лідскія юбіляры 2004 года // Лідскі летапісец. №  27-28, 2004.
* Жлутка А. Міхал Карыцкі // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. Т. 2.  — 2-е выд.  — Мн., 2010.
 
== Спасылкі ==