Марк Кінг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16:
| Найвышэйшая серыя = {{nowrap|146 <small>([[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2006|Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2006]])</small>}}
| Колькасць соценных серый = 118
| Лепшы рэйтынгавы вынік = фінал <br /><small>([[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1997|Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1997]], <br />[[Айрыш Мастэрс 2004, снукер|Айрыш Мастэрс 2004]], <br/>[[Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры 2016|Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі 2016]])</small>
| Рэйтынгавыя турніры =
| Нізкарэйтынгавыя турніры =
Радок 26:
}}
 
'''Марк Кінг''' ({{lang-en|Mark King}}; нар. {{ДН|28|3|1974}}, {{МН|Ромфард||}}, [[Англія]]) — [[Англія|англійскі]] прафесійны гулец у [[снукер]]. Фіналіст [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1997|адкрытага чэмпіянату Уэльса 1997 года]] і, [[Айрыш Мастэрс 2004, снукер|Айрыш Мастэрс 2004 года]] і [[Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры 2016|Адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2016 года]]. Былы 11-ы нумар [[Сусветны снукерны рэйтынг|сусветнага рэйтынгу]] (2002–2003), з [[Снукерны сезон 1997/1998|сезона 1997/1998]] да [[Снукерны сезон 2012/2013|сезона 2012/2013]] нязменна ўваходзіў у топ-32.
 
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1991 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў пачатку 1993 года дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на [[Адкрыты чэмпіянат Еўропы па снукеры 1993|адкрытым чэмпіянаце Еўропы]]. У 1994 годзе дэбютаваў на [[Чэмпіянат свету па снукеры 1994|чэмпіянаце свету]], а ў 1997 годзе, знаходзячыся па-за межамі топ-32 упершыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1997|адкрытым чэмпіянаце Уэльса]], дзе саступіў [[Стывен Хендры|Стывену Хендры]] (2:9). У [[Снукерны сезон 1997/1998|сезоне 1997/1998]] выйшаў у чвэрцьфінал [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1997|чэмпіянату Вялікабрытаніі]] і ў паўфінал [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1998|адкрытага чэмпіянату Уэльса]], што дазволіла яму ўвайсці ў топ-16 [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 1998/1999|рэйтынгу ў наступным сезоне]] і здзейсніць дэбют на найбуйнейшым запрашальным турніры [[Мастэрс 1999, снукер|Мастэрс]], дзе ён дайшоў да чвэрцьфіналу. У [[Снукерны сезон 2002/2003|сезоне 2002/2003]] падняўся на 11-е месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2002/2003|рэйтынгу]], якое стала найвышэйшым у яго кар'еры, а ў 2004 годзе ў другі раз дайшоў да рэйтынгавага фіналу на [[Айрыш Мастэрс 2004, снукер|Айрыш Мастэрс]], дзе прайграў [[Пітэр Эбдан|Пітэру Эбдану]] з лікам 7:10, і дайшоў да паўфіналу [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2004|чэмпіянату Вялікабрытаніі]], што стала яго найлепшым вынікам на другім найбуйнейшым рэйтынгавым спаборніцтве. У [[Снукерны сезон 2008/2009|сезоне 2008/2009]] вярнуўся ў топ-16, а ў 2011 годзе ў другі раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі [[Мастэрс 2011, снукер|Мастэрс]]. На [[Чэмпіянат свету па снукеры|чэмпіянатах свету]] сем разоў даходзіў да 1/8 фіналу ([[Чэмпіянат свету па снукеры 1998|1998]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 1999|1999]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 2001|2001]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 2002|2002]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 2008|2008]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 2009|2009]], [[Чэмпіянат свету па снукеры 2013|2013]]), але ніколі не праходзіў далей.