Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Узнагароды: вікіфікацыя
Радок 33:
 
== Біяграфія ==
М. М. Альшэўскі нарадзіўся ў горадзе Сквіра (зараз у {{МН|Кіеўскай вобласці|ў Кіеўскай вобласці|Кіеўская вобласць}} [[Украіна|Украіны]]). Скончыў школу. У 1940 годзе прызваны на службу ў [[РСЧА|Чырвоную Армію]]. З 1941 года ўдзельнік баёў на [[Заходні фронт, Вялікая Айчынная вайна|Заходнім]], [[Ленінградскі фронт|Ленінградскім]] і [[2-і беларускіБеларускі фронт|2-м Беларускім]] франтах.
 
Камандзір танка 26-й гвардзейскай танкавай брыгады (2-і танкавы корпус, 2-і Беларускі фронт) гвардыі малодшы лейтэнант Мікалай Міхайлавіч Альшэўскі асабліва вызначыўся пры вызваленні [[Віцебская вобласць|Віцебскай]] і [[Мінская вобласць|Мінскай]] абласцей. Экіпаж пад яго камандаваннем 26 чэрвеня 1944 г. у баі каля вёскі [[Вёска Кісялі, Талачынскі раён|Кісялі]] [[Талачынскі раён|Талачынскага раёна]] знішчыў танк «тыгр», 4 гарматы і 8 аўтамашын з пяхотай праціўніка. На чыгуначнай станцыі [[Станцыя Коханава|Коханава]] Талачынскага раёна вызваліў больш за 150 савецкіх грамадзян. У ліпені 1944 года пры ліквідацыі варожай групоўкі ў мінскім «катле» экіпаж пад камандаваннем М. Альшэўскага знішчыў 2 танкі, 20 аўтамашын, 70 гітлераўцаў, узяў у палон больш за 200 салдат і афіцэраў праціўніка. У жніўні 1944 г. М. М. Альшэўскі быў цяжка паранены ў баі на тэрыторыі [[Літва|Літвы]] і памёр ад ран 22 жніўня. Пахаваны ў горадзе [[Вільнюс]] на Антакальніскіх могілках.