Розніца паміж версіямі "Капыльскае княства"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: ''''Капыльскае княства''', феадальнае ўдзельнае княства ВКЛ з цэнтрам y г. Капыль. Утвора...')
 
'''Капыльскае княства''', феадальнае ўдзельнае княства [[ВКЛ]] з цэнтрам y г. [[Капыль]]. Утворана ў 1395. У канцы 14— 1-й палове 15 стагоддзя княства называлася таксама Капыльска-Слуцкім ці Слуцка-Капыльскім, з 2-й паловы 15 стагоддзя — Слуцкім, бо ў сярэдзіне 15 стагоддзя [[Алелькавічы]] перанеслі сваю сталіцу ў г. [[Слуцк]].
 
У 1494 тэрыторыя княства ўключала г. Капыль з яго дварамі (цэнтрамі маёнткаў) і дварцамі (цэнтрамі невялікіх маёнткаў) — Байлаўцы (Баелаўцы), Сыраватчычы, Старыца, Скеп’ева, Старое Сяло; пазней згадваецца мястэчка [[Цімкавічы]]. Такі адміністрацыйны ўклад захоўваўся да 1791 г., i Капыльскае княства было адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак [[Слуцкае княства|Слуцкага княства]] са сваім намеснікам, або губернатарам.
 
У 1791 сейм Рэчы Паспалітай скасаваў Капыльскае княства (разам са Слуцкім) і ўтварыў на іх тэрыторыі Случарэцкі павет, але памешчыцкая адміністрацыя Капыльскага княства ў княжацкай адміністрацыі Радзівілаў, a потым Вітгенштэйна захоўвалася яшчэ ў 1-й палове 19 стагоддзя.
Ананімны ўдзельнік