Палессе: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Палессе — найбуйнейшая з еўрапейскіх [[балота|балотных]] тэрыторый. Галоўныя рэкі Палесся — [[Рака Прыпяць|Прыпяць]], [[Рака Днепр|Днепр]], [[Рака Дзісна|Дзісна]]. У 1960-1980-я гг. землі Палесся былі значна [[меліярацыя|меліярыраваны]].
 
== Геаграфія ==
{{таксама}} [[Палеская нізіна]], [[Беларускае Палессе]].
=== Геаграфічнае становішча, межы ===
{{таксама}} [[Палеская нізіна]], [[Беларускае Палессе]].
Палеская правінцыя ахоплівае поўдзень [[Беларусь|Беларусі]], поўнач [[Украіна|Украіны]], заходзіць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]] і Расіі. Паверхня — плоскаўвагнутая пясчаная нізіна з высокім узроўнем грунтавых вод. Большая частка тэрыторыі дрэнуецца р. [[Прыпяць]] і яе прытокамі. Межы правінцыі выяўляюцца ў рэльефе, будове антрапагенавых адкладаў, глебах, расліннасці. На паўднёвым захадзе гэта мяжа ўяўляе сабой невысокі ўступ лёсавай раўніны да пясчанай нізіны, на левабярэжжы [[Дняпро|Дняпра]] ландшафты зоны мяшаных лясоў па шырокіх тэрасах паступова пераходзяць у лесастэпавыя.
 
Радок 15 ⟶ 14:
{{цытата|Межы Палесся не могуць быць вызначаныя з дакладнасцю з той прычыны, што краіна, якая носіць гэтую назву, не складае якой-небудзь асобнай правінцыі, заключае ў сабе сумежныя часткі некалькіх губерняў, якія маюць адзін тапаграфічны характар: вялізныя, неаглядныя балоты, то адкрытыя, то зарослыя кустамі ці лясамі, — надзвычайны недахоп у сухапутных шляхах зносін, які асабліва адчувальны ў веснавы і восеньскі час, калі з-за балоцістага грунту ўсе дарогі заліваюцца вадою, — малое насельніцтва, раскіданае па вёсках і засценках, аддаленых адзін ад аднаго на значныя адлегласці, — вялізныя, часта непраходныя лясы — вось адметныя рысы гэтага краю}}
 
== Прырода ==
=== Геалагічная будова ===
Крышталічны фундамент складзены з архейска-пратэразойскіх метамарфізаваных парод, мае разломна-блочную будову, апускаецца да 6—8 км, перакрыты асадкавымі пародамі. Нізіна сфарміравалася на тэктанічных структурах [[Валына-Падольская пліта|Валына-Падольскай пліты]], [[Руская пліта|Рускай пліты]] ды [[Украінскі шчыт|Украінскага шчыта]]. У платформавым чахле пашыраны адклады верхняга пратэразою, палеазою (дэвону і інш.), мезазою, кайназою. Пароды антрапагену ствараюць покрыва магутнасцю ў ледавіковых лагчынах да 200 м, на поўдні і ўсходзе іх магутнасць не перавышае 50 м. Пашыраны флювіягляцыяльныя, алювіяльныя, азёрна-алювіяльныя пяскі і супескі, а таксама марэнныя і балотныя адклады. На Украінскім шчыце старажытны крышталічны фундамент месцамі выходзіць на паверхню.