Розніца паміж версіямі "Архітэктура Адраджэння"

др
арфаграфія
др (clean up, replaced: фларэнты → фларэнці using AWB)
др (арфаграфія)
{{Рэнесанс}}
'''Архітэктура Адраджэння''' — перыяд развіцця [[архітэктура|архітэктуры]] ў еўрапейскіх краінах з пачатку [[XV]] да пачаткіпачатку [[XVII]] стагоддзя, у агульнай плыні [[Эпоха Адраджэння|Адраджэння]] і развіцця асноў духоўнай і матэрыяльнай культуры [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і [[Старажытны Рым|Рыма]]. Гэты перыяд з'яўляецца пераломным момантам у [[Гісторыя архітэктуры|гісторыі архітэктуры]], асабліва ў адносінах да папярэдняга [[архітэктурны стыль|архітэктурнага стылю]], да [[Гатычная архітэктура|готыкі]]. Готыка ў адрозненне ад архітэктуры Адраджэння шукала натхненне ва ўласнай інтэрпрэтацыі [[Класічнае мастацтва|класічнага мастацтва]].
 
Асаблівае значэнне ў гэтым кірунку надаецца формам антычнай архітэктуры: [[сіметрыя|сіметрыі]], [[прапорцыя|прапорцыі]], геаметрыі і парадку складовых частак, пра што навочна сведчаць ацалелыя ўзоры [[рымская архітэктура|рымскай архітэктуры]]. Складаная прапорцыя сярэднявечных будынкаў змяняецца спарадкаваным размяшчэннем [[Калона, архітэктура|калон]], [[пілястра]]ў і [[вяршнік|вершніка]], на змену несіметрычным абрысам прыходзіць паўкруг [[арка|аркі]], паўсфера [[купал]]а, [[ніша|нішы]], [[эдыкула|эдыкулы]]. Архітэктура зноў становіцца [[Архітэктурны ордар|ордарнай]].