Беларускае Палессе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Фізіка-геаграфічныя раёны (паводле В.А. Дзяменцьева): [[Брэсцкае Палессе]], [[Загароддзе]], [[Мазырскае Палессе]], [[Прыпяцкае Палессе]], [[Гомельскае Палессе]].
 
У тэктанічных адносінах прымеркавана да [[Падляска-Брэсцкая ўпадзіна|Падляска-Брэсцкай упадзіны]], [[Палеская седлавіна|Палескай седлавіны]], [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]], Брагінска-Лоеўскай седлавіны і частак іншых структур. Крышталічны фундамент залягае на глыбіні 0,4—1,7 км на захадзе, 0,4—6 км на усходзе, на [[Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ|Мікашэвіцка-Жыткавіцкім выступе]] — на глыбіня 20—50 м, на Пд выходзіць на паверхню (каля в. [[Глушкавічы]] Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.). У платформавым чахле найбольш пашыраны адклады верхняга пратэразою, палеазою ([[дэвон]]у і інш ), мезазою і кайназою (больш поўна, у параўнанні з астатняй тэрыторыяй Беларусі, развіты адклады [[палеаген]]авай і [[неаген]]авай сістэм). Пароды антрапагену ствараюць покрыва магутнасцю 20—100 м, у ледавіковых лагчынах да 200 м. Пераважаюць ледавіковыя, азёрна-алювіяльныя, алювіяльныя і балотныя адклады. Карысныя выкапні: [[нафта]], [[гаручыя сланцы]], [[буры вугаль]], торф, калійныя і каменная солі, рэдкія металы, даўсаніт, будаўнічы і абліцовачны камень, будаўнічыя, шкловыя і фармовачныя пяскі, [[жвір]], вогнетрывалыя і цагельныя гліны, мінералізаваныя і тэрмальныя воды, расолы і інш.
 
[[Файл:prypiac.jpg|thumb|Даліна Прыпяці]]