Зямная кара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Дасягальная для вывучэння верхняя частка кары ў агаленнях і свідравінамі да глыбіні 10-15 км. Больш глыбокія зоны даследуюцца геафізічнымі метадамі. Мацерыковая кара складаецца з асадкавага (скорасць пашырэння падоўжных сейсмічных хваль Vр да 4,5 км/с), «гранітнага» (Vр 5,1—6,4 км/с) і «базальтавага» (Vр 6,1—7,4 км/с) слаёў. «Гранітны» і «базальтавы» слаі ўмоўныя і гістарычна звязаныя з вылучэннем паверхні Конрада (Vр 6,2 км/с), якая раздзяляе іх.
 
Звышглыбіннае [[свідраванне]] сведчыць, што гэтая мяжа мае ўмоўны характар, таму «гранітны» і «базальтавы» слаі аб'ядноўваюць паняццем кансалідаванай кары. «Гранітны» слой па складзе парод больш адпавядае гранітна-гаейсавамугнейсаваму (сярэдняя шчыльнасць 2,6-2,7 т/м³), «базальтавы» — гранулітава-базітаваму (2,7-3 т/м³). Акіянічная кара адрозніваецца ад мацерыковай адсутнасцю «гранітнага» слоя, меньшай магутнасцю і больш маладым узростам ([[юрскі перыяд|юра]], [[мелавы перыяд|мел]], [[кайназой]]). Суцэльнасць зямной кары перарываецца шматлікімі разломамі. Некаторыя з іх дасягаюць мантыі і ўтвараюць корава-мантыйныя блокі. Зямная кара знаходзіцца ў стане ізастатычнай раўнавагі. Зонай яе выраўноўвання з'яўляецца [[астэнасфера]]. Зямную кару аддзяляе ад [[мантыя Зямлі|мантыі Зямлі]] [[паверхня Махаровічыча]].
 
{{зноскі}}