Розніца паміж версіямі "Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)"

Станам на канец [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пачатак [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. ва ўладанні кляштара было 3 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валокі зямлі. У [[1799]] годзе ў ім жылі 22 манашкі. Пры кляштары дзейнічала школа, дзе, паводле [[Ян Ходзька|Яна Ходзькі]], вучылася 18 дзяўчат (толькі 6 з іх плацілі на навучанне<ref name="evkl" />).
 
Па задушэнні [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]] расійскія ўлады зачынілі кляштар бенедыкцінак ([[1871]]), канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перадалі іх праваслаўнаму ведамству пад жаночы Праабражэнскі манастыр. У [[1872]] годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў рэтраспектыўна-рускім стылі, Праабражэнскі-Варварынскі храм і манастыр былі асвечаны 2 лютага 1874 года<ref>Минские епархиальные ведомости №3, 1874. Часть неофициальная.</ref>.
 
У пачатку [[1920-я|1920-х]] гадоў савецкія ўлады ліквідавалі менскі жаночы праваслаўны манастыр. Некаторы час праваслаўная царква ў будынку былога касцёла дзейнічала, але ў [[1930-я]] гады яе прыстасавалі пад клуб. У сярэдзіне [[1960-я|1960-х]] гадоў комплекс касцёла і кляштара ўзарвалі. Пазней з левага боку ад падмуркаў касцёла збудавалі будынак гарадской пракуратуры з чырвонай цэглы.