Круг беларускай народнай прасветы і культуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Фінансавую і іншую дапамогу арганізацыі аказвалі [[Амброзій Кастравіцкі]] і [[Казімір Кастравіцкі]]. «Круг…» таксама меў сувязі з прыхільнікамі беларускамоўнай кнігі ў [[Варшава|Варшаве]] і [[Кракаў|Кракаве]].
 
Нягледзячы на памяркоўныя культурныя і асветніцкія мэты, «Круг…» не мог дзейнічаць легальна і фармальна з'яўляўся хаўрусам прыватных асоб. З гэтай прычыны пад эгідай «Круга…» выйшлі толькі дзве нелегальныя брашуры: на гектографе накладам па некалькі дзесяткаў экзэмпляраў былі надрукаваны зборнікі «Калядная пісанка на 1904 год» ([[1903]]) і «Велікодная пісанка» ([[1904]]). «Калядная пісанка…» налічвала 6 старонак пісанага ад рукі лацінкаю і пасля памножанага тэксту, у «Велікоднай пісанцы» было 7 старонак машынапіснага тэксту кірыліцай. У «Пісанках» былі змешчаныя вершы [[Цётка (Алаіза Пашкевіч)|Алаізы Пашкевіч]], [[Казімір Кастравіцкі|Казіміра Кастравіцкага]], [[Ф. Умястоўскі|Франца Умястоўскага]], [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] і інш., апавяданне [[Стэфан Жаромскі|Стэфана Жаромскага]] «Да свайго Бога» аб пераследзе уніятаў на Падляшшы ў перакладзе Антося Дурнога. Цікавае месца ў «Велікоднай пісанцы» займае бібліяграфія выдадзенай дагэтуль беларускай мастацкай і навуковай літаратуры. У абедзвюх «Пісанках» прадстаўлены быў арыгінальны творчы здабытак членаў «Круга», меркавалася, што кніжкі будуць распаўсюджваць беларускія студэнты падчас вакацый на радзіме.
 
Большае значэнне для папулярызацыі беларускай літаратуры мела выданне ў Пецярбургу зборніка вершаў [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «Вязанка» (1903, 21 с., у цэнзуру прадстаўлены як напісаны на [[балгарская мова|балгарскай мове]]) і народных «Казак» (1904, 31 с.). Абедзве кніжкі друкаваліся легальна, са згоды цэнзуры. Выйшлі яны ў мясцовай польскай друкарні К. Пянткоўскага накладам 5000 асобнікаў кожная. Яны не маглі выдавацца ад імя нелегальнага «Круга…» і выйшлі ў свет стараннямі ананімных прыватных асоб: на тытульным аркушы «Вязанкі» не было прозвішча выдаўца, а ў зборніку «Казкі» значыліся толькі яго ініцыялы — «А. К.».