Каларадскі жук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 21:
|eol=1171959
}}
'''Каларадскі жук''' (''Leptinotarsa decemlineata'') — [[Насякомыя|насякомае]] сямейства [[Лістаеды|лістаедаў]]. Небяспечны шкоднік [[бульба|бульбы]].
 
== Апісанне ==
Даўжыня да 12 мм. Цела авальнае, пукатае, жоўтае. Крылы ярка-ружовыя, на жоўтых надкрылах 10 чорных падоўжных палос, на галаве чорная трохвугольная пляма. [[Лічынка]] (даўжынёй да 15 мм) за перыяд развіцця (15—35 сутак) праходзіць 4 ўзросты. Лічынкі выпуклыя, першага—трэцяга ўзросту карычнева-чырвоныя, чацвёртага ўзросту ружова-аранжавыя, з двума радамі чорных бугаркоў па баках, укрытыя рэдкімі валаскамі. [[Кукалка]] жоўта-аранжавая.
 
== Распаўсюджанне ==
Радзіма — [[Паўночная Амерыка]]. У [[Еўропа|Еўропе]] ўпершыню выяўлены ў [[Францыя|Францыі]] ў 19161916—1918 і 1922 гг., на [[Беларусь|Беларусі]] — у 1956; пашырыўся( на тэрыторыі былога СССР у 1949) годзе<ref name="bio">{{кніга|загаловак=Биологический энциклопедический словарь|адказны=Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.|выданне=2-е изд. исправл|месца=М.|выдавецтва=Советская энциклопедия|год=1989|старонак=864|isbn=5-85270-002-9|тыраж=150 000}}</ref>. Пашырыўся па ўсёй тэрыторыі, дзе вырошчваецца [[бульба]].
 
== Біялагічныя асаблівасці ==
[[Файл:Potato beetle larvae.jpg|thumb|left|Лічынкі]]
[[Самка|Самкі]] адкладваюць яйцы[[Яйка|яйкі]] на ніжні бок лістоў [[бульба|бульбы]] і іншых раслін сямейства паслёнавых ([[памідоры]], [[баклажан]]ы, перац і г.д.). ЯйцыЯйкі прадаўгавата-авальныя, жоўта-аранжавыя. Лічынкі нараджаюцца праз 5—8 сутак. Найбольш шкаданосныя лічынкі чацвёртага ўзросту, акукліваюцца ў глебе на глыбіні 5—12 см. Праз 15—20 сутак кукалка ператвараецца ў жука. Лічынкі і жукі кормяцца лісцем, чаранкамі і сцёбламі бульбы. Зімуюць жукі ў глебе на рознай глыбіні.
 
== Меры барацьбы ==
Неабходна сістэматычна збіраць і знішчаць жукоў, яйцаклеткі і лічынкі. Пры масавым засяленні раслін лічынкамі першага—другога ўзросту праводзяць апрацоўку раслін [[Інсектыцыды|інсектыцыдамі]]. Лепшы тэрмін для хімічных апрацовак — з'яўленне масавай колькасці лічынак другога—трэцяга ўзросту. Рыхленне глебы ў перыяд вегетацыі і глыбокая перакопка яе восенню пасля ўборкі ўраджаю змяншаюць колькасць лічынак і пагаршаюць умовы развіцця кукалак. У барацьбе з каларадскім жуком эфектыўныя біялагічныя прэпараты, якія валодаюць кішачным дзеяннем. Яны трапляюць у кішэчнік насякомага пасля апрацоўкі раслін растворам біяпрэпаратаў.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993. ISBN 5-85700-079-3
* {{кніга|загаловак=Биологический энциклопедический словарь|адказны=Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.|выданне=2-е изд. исправл|месца=М.|выдавецтва=Советская энциклопедия|год=1989|старонак=864|isbn=5-85270-002-9|тыраж=150 000}}{{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Лістаеды]]