Масачусет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Масачусет''' (літаральна "людзі высокай зямлі"; {{lang-en|Massachusett}}) — зніклае алганкіны|алган...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Масачусет мелі агульнае паходжанне з [[вампаноаг]] і размаўлялі на адзінай [[мова|мове]], аднак не ўваходзілі ў склад іх канфедэрацыі. У [[1614]] г. налічвалі каля 3 000 чалавек, жылі ў 20 [[вёска]]х і падзяляліся на 5 родавых груп на чале правадыроў. Асноўнымі заняткамі з'яўляліся [[земляробства]], [[рыбалоўства]] і [[паляванне]]. У 1614 - [[1617]] гг. моцна пацярпелі ад [[эпідэмія|эпідэмічных]] захворванняў, завезеных еўрапейцамі, так што ў [[1620]] г. каланісты-[[пурытане]] знайшлі большасць іх вёсак спустошанымі. У [[1633]] г. масачусет зноў пацярпелі ад эпідэміі [[Натуральная воспа|воспы]].
 
З [[1633]] г. пурытанскія місіянеры праводзілі сярод тубыльцаў актыўную працу па [[хрысціянства|хрысціянізацыі]], прычым ахрышчаныя індзейцы сяліліся ў асобных вёсках і прымалі еўрапейскія звычаі і норавы. У [[1665]] - [[1669]] гг. масачусет-пурытане ваявалі з [[Магаўкі|магаўкамі]]. Падчас [[Вайна Караля Філіпа|вайны караля Філіпа]] аказвалі дапамогу каланістам, служылі праваднікамі і перакладчыкамі, аднак у выніку падвяргаліся нападам як індзейцаў, так і белых. Да [[1677]] г. захавалася толькі каля 300 індзейцаў-хрысціян, сярод якіх былі не толькі масачусет, але [[нарангасет]], [[вампаноаг]], [[ленапэ|дэлавары]] і інш.
 
Нашчадкі масачусет і ў нашы дні насяляюць Садружнасць Масачусетс, аднак яны страцілі родную мову і не вызначаюцца ўрадам [[ЗША]] як самастойнае племя.