Павел Аляксеевіч Чаранкоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Асоба}}
[[Файл:Rus Stamp-Cherenkov.jpg|thumb|Павел Аляксеевіч Чаранкоў на паштовай марцы Расіі]]
'''Павел Аляксеевіч Чаранкоў''' (15 (28) ліпеня {{ДН|||1904}}, сяло Новая Чыгла, Баброўскі павет, [[Варонежская губерня]] - — {{ДС|6|1|1990}}, [[Масква]])  — савецкі [[фізік]], двухразовы лаўрэат [[Сталінская прэмія|Сталінскай прэміі]], лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіцы|Нобелеўскай прэміі па фізіцы]] (сумесна з І.  Я.  Тамам і І.  М.  Франкам) (1958).
 
== Біяграфія ==
Бацькі Паўла Аляксеевіча - — Аляксей Ягоравіч і Марыя Чаранкова былі сялянамі.
[[Файл:Rus Stamp-Cherenkov.jpg|thumb|Павел Аляксеевіч Чаранкоў на паштовай марцы Расіі]]
 
У 1928 годзе Чаранкоў скончыў фізіка-матэматычны факультэт Варонежскага ўніверсітэта (ВарДУ). Па заканчэнні універсітэта Чаранкоў быў накіраваны выкладаць у школу ў горад Казлоў, цяперашні Мічурынск. Праз два гады ў той жа горад атрымала размеркаванне Марыя Аляксееўна Пуцінцава, дачка Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава - — варонежскага літаратуразнаўца-краязнаўца, прафесара ВарДУ, заснавальніка дома-музея І.  С.  Нікіціна, таксама скончыла ВарДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры педфака. У 1930 годзе Чаранкоў пабраўся з Марыяй Пуцінцавай. У 1932 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксей, у 1936 годзе - — дачка Алена. У лістападзе 1930 года ў [[Варонеж]]ы арыштавалі па справе краязнаўцаў Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава. У самым канцы таго ж года быў «раскулачаны» ў Новай Чыгле бацька Паўла Аляксеевіча - — Аляксей Ягоравіч Чаранкоў. У 1931 годзе Аляксея Ягоравіча судзілі і адправілі ў ссылку. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да партыі эсэраў і ва ўдзеле ў "«кулацкай"» сходцы 1930 года. У 1937 годзе бацьку вучонага зноў арыштавалі, у 1938 годзе асудзілі і расстралялі за контррэвалюцыйную агітацыю.
 
У 1930 годзе Чаранкоў паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі і матэматыкі ў [[Ленінград]]зе. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1940 годзе - — доктарскую. З 1932 года працаваў пад кіраўніцтвам С.  І.  Вавілава. З 1935 года - — супрацоўнік Фізічнага інстытута ім. П.  М.  Лебедзева ў Маскве (ФІАН), з 1948 года - — прафесар Маскоўскага энергетычнага інстытута, з 1951 года - — прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Стварыў і шмат гадоў нязменна узначальваў Аддзел фізікі высокіх энергій ў філіяле ФІАНа (г. Троіцк).
 
Член [[КПСС]] з 1946 года. Член-карэспандэнт АН СССР (1964). Сапраўдны член АН СССР (1970).