Прасцейшыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 61 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q101274 (translate me)
др афармленне
Радок 38:
'''Прасцейшыя''' (''Protozoa'') — падцарства аднаклетачных жывёл групы эўкарыёт. Разглядаюцца як зыходны этап у эвалюцыі шматклетачных жывёл.
 
Вядома дзесяткінекалькі дзясяткаў тысяч відаў. Падзяляюца на 5 (па іншых класіфікацыях да 9) тыпаў:
* саркамастыгафоры
* апікомплексы
Радок 45:
* [[інфузорыі]]
 
Пашыраны ўсюды. Жывуць у марскіх і прэсных водах, у глебе, многія — паразіты, узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл. На Беларусі найб.найбольш трапляюцца [[жгуцікавыя]], саркодавыя, інфузорыі, мікраспарыдыі, міксаспарыдыі, сярод выкапнёвых — [[прамянёвікі]] і [[фарамініферы]].
 
Памеры пераважна мікраскапічныя (0,002—0,15 мм), у некаторых буйнейшыя (да 2 см). Адасобленыя або каланіяльныя арганізмы. Форма зменлівая ([[амёбы]]), шарападобная ([[прамянёвікі]]), прадаўгаватая ([[інфузорыі]]). Вонкавы слой цытаплазмы ўтварае пелікулу, у [[караняножкі|караняножак]] — ракавіна. Маюць адно або некалькі ядраў аднолькавай (апаліны) або рознай (большасць інфузорый) будовы. У цытаплазме размешчаны скарачальныя, стрававальныя, выдзяляльныя вакуолі, фібрылярныя ўтварэнні і інш. арганелы, якія выконваюць пэўныя функцыі. Рухаюцца з дапамогай псеўдаподый, жгуцікаў, раснічак. Здольныя да фотасінтэзу або жывяцца гатовымі арган.арганічнымі рэчывамі, многія — драпежнікі. Размнажэнне бясполае (дзяленне, пачкаванне) або палавое ([[кап'югацыя]], [[капуляцыя]]). Многія прасцейшыя пры чаргаванні форм размнажэння маюць складаныя жыццёвыя цыклы (асабліва [[спаравікі]]). У неспрыяльных умовах утвараюць цысты.
 
З'яўляюцца кормам для заабентасу, зоапланктону, малявак рыб і інш. Некаторыя паразітычныя прасцейшыя выкарыстоўваюцца для барацьбы з насякомымі — шкоднікамі сельскагаспадарчых і лясных раслін. Амёбы, інфузорыі і інш.іншыя шырока выкарыстоўваюцца ў біяфізічных, генетычных, цыталагічных і іншых даследаваннях. Прасцейшыя — важная састаўная частка кругавароту рэчываў у біясферы, удзельнічаюць у ачыстцы забруджаных вод, фарміраванні донных адкладаў.
 
ВывучаеНавука, якая вывучае прасцейшых, называецца [[протазаалогія]].
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Таксаплазма]]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|13к|Прасцейшыя}} С. 21—22.
 
[[Катэгорыя:Пратысты]]