Вампаноаг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
У [[16 стагоддзе|XVI]] - пачатку [[17 стагоддзе|XVII]] ст., калі пачаліся кантакты з еўрапейцамі, вампаноаг насялялі паўднёвы ўсход [[Садружнасць Масачусетс|Масачусетса]]. Яны ўяўлялі сабою канфедэрацыю, якая аб'ядноўвала прыблізна 30 алганкінскіх плямён. Мяркуецца, што ў [[1600]] г. яна налічвала каля 12 000 чалавек, што жылі ў 40 [[вёска]]х<ref>[http://www.tolatsga.org/wampa.html WAMPANOAG HISTORY]</ref>. У [[1607]] - [[1615]] гг. ваявалі з [[пенабскот]]. Кантакты з еўрапейскімі маракамі прывялі да трох хваль [[эпідэмія|эпідэмій]] у [[1614]] - [[1620]] гг. і значнаму скарачэнню насельніцтва, пасля чаго саслабленыя вампаноаг трапілі ў залежнасць ад суседдзяў-[[нарангасет]]. У [[1614]] г. [[Англія|англійскі]] мараплавец Томас Хант захапіў у палон і продаў у [[рабства]] ў [[Іспанія|Іспанію]] некалькіх чальцоў прыбярэжнага племені ''патуксет''. Адным з іх быў [[Скванта]]<ref>[http://www.biography.com/people/squanto-9491327 Squanto - Folk Hero]</ref>.
 
У [[1620]] г. на землях ''патуксет'', спустошаных эпідэміяй, была заснавана [[Плімуцкая калонія]]. У [[сакавік]]у [[1621]] г. Масасойт, вялікі правадыр вампаноаг, заключыў з каланістамі пагадненне, згодна якому тыя атрымоўвалі дазвол на пасяленне і 12 000 [[акр]]аў зямлі. На першых парах дапамога з боку Масасойта і Скванта адыгрывала значную ролю для выжывання калоніі. Памяць пра гэта захоўваецца ў [[ЗША|амерыканскай]] традыцыі [[Дзень падзякі|Дня Падзякі]]. Нарангасет, якія прынялі дамову паміж Масасойтам і заснавальнікамі Плімуцкай калоніі за ваенны саюз, абвясцілі каланістам вайну, аднак былі вымушаны адцягнуць увагу на дзеянні супраць [[іракезы|іракезаў]] і [[пеквот]]. У [[1632]] г. яны напалі на вампаноаг, але Масасойт атрымаў ваенную падтрымку каланістаў, што дазволіла захаваць свабоду яго народа.
 
{{зноскі}}