Германская імперыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 136:
Тым не менш, ён павінен быў пайсці на саступкі. Так, Баварыя захоўвала ў мірны час сваё асабістае войска ([[Баварская армія]]). Акрамя таго, ён дазволіў Вюртэмбергу мець асабістую [[Пошта|паштовую сістэму]]. Паўднёвагерманскія краіны захавалі права на свае агульныя дзяржаўныя [[Чыгуначны транспарт|чыгункі]] ([[Баварская Каралеўская чыгунка|Каралеўская Баварская чыгунка]], [[Вюртэмбергская Каралеўская чыгунка]], [[Дзяржаўная чыгунка вялікага герцагства Бадэн|Дзяржаўная чыгунка вялікага герцагства Бадэна]], [[Дзяржаўная чыгунка герцагства Гесэн]] і іншыя). У знешняй палітыцы яны вельмі паспяхова адстойвалі свае дыпламатычныя правы. Але ўсё ж такі, нягледзячы на такія значныя саступкі, абсалютна ўсе краіны страчвалі свой поўны суверэнітэт(Баварыя, напрыклад, павінна была на працягу 4 гадоў перавесці больш за 5 мільёнаў залатых марак у г. зв. ''[[:de:Welfenfonds|Welfenfonds]]'').
 
[[Файл:Berlin Stadtschloss um 1900.jpg|thumb|права|Гарадскі палац у Берліне. Каля 1900 г.]]
Нягледзячы на прыняцце [[Канстытуцыя Паўночнагерманскага саюза|Канстытуцыі Паўночнагерманскага саюза]], пасля заснавання Германскай Імперыі быў патрэбен новы канстытуцыйны дакумент, які павінны былі ратыфіцыраваць усе члены новай краіны і, які быў павінны адпаведаць формам [[Міжнароднае права|міжнароднага права]] таго часу. Прускаму каралю, як прэзідэнту нямецкага саюзу, быў нададзены новы тытул – Нямецкі Кайзер. Гэты тытул, акрамя свайго першапачатковага канстытуцыйнага значэння, меў таксама і яшчэ адно – сімвалічнае. Справа ў тым, што такой жа тытул быў у манархаў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэнай Рымскай імперыі]], а таму, гэта як бы пароўнівала новую краіну з старой. Гэта падкрэслівала манархічную легітымнасць дзяржавы, што было важна для Бісмарка, караля Баварыі [[Людвіга II, кароль Баварыі|Людвіга II]], а таксама для кіраўніка самай вялікай часткі-краіны імперыі – караля Прусіі Вільгельма I.